Салі Муніру (; нар. , ) — ганскі футбаліст, паўабаронца.

Салі Муніру з’яўляецца малодшым братам былога футбаліста «Інтэра» і «Мілана» Салі Мунтары.

Клубная кар’ера На юнацкім і моладзевым узроўні выступаў за ганскія каманды «Ашанці Акім Місайлз» і «Ліберці Прафешыяналс». У студзені 2013 года перабраўся ў Еўропу, стаўшы іграком румынскага ЧФР. У чэрвені 2015 года перайшоў у склад дзеючага чэмпіёна Румыніі «Сцяўа», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. Пакінуў «Сцяўа» па заканчэнні сезона 2016/17. У лістападзе 2017 года стаў іграком партугальскага клуба «Тандэла», аднак згуляў за яго толькі ў чатырох матчах. У жніўні 2018 года перабраўся ў турэцкі клуб «Ені Малат’яспор», дзе таксама не замацаваўся ў складзе.

У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з МінскаРяды минского "Динамо" пополнил ганский полузащитник. Стаў адным з асноўных ігракоў мінчан. У чэрвені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клубСалли и Гавазай покинули минское "Динамо" і неўзабаве далучыўся да дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі — клуба «Тамбоў». У складзе «Тамбова» толькі аднойчы выйшаў на поле ў Кубку Расіі, у маі 2020 года пакінуў клуб. З лістапада 2020 года да студзеня 2021 года гуляў на радзіме за клуб «Асантэ Катока», дзе правёў 5 матчаў.

У лютым 2021 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з «Мінскам»Экс-хавбек минского "Динамо" Муниру подписал контракт с "Минском". У камандзе стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»Вместе с Лопесом "Минск" покинул еще один легионер из дальнего зарубежья.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Ганы да 12 і да 15 гадоў.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Румыніі (2): 2015/16, 2016/17 Бронзавы прызёр чэмпіянату Румыніі: 2014/15 Уладальнік Кубка румынскай лігі: 2016

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Ганы Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Асантэ Катока Катэгорыя:Ігракі ФК Тамбоў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ені Малат’яспор Катэгорыя:Ігракі ФК Тандэла Катэгорыя:Ігракі ФК Сцяўа Бухарэст Катэгорыя:Ігракі ФК ЧФР Катэгорыя:Ігракі ФК Ліберці Прафешыяналс