Максім Фёдаравіч Бо́лбас ( — ) — вучоны, эканаміст і гісторык, доктар эканамічных навук (1984), прафесар (1985).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Слабодка (зараз у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). З 1934 года З 1934 г. на педагагічнай рабоце ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР і Камчацкай вобласці РСФСР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — член Брожскага падполля, партызан атрада імя С. М. Кірава ў Мінскай вобласці. З 1944 года дырэктар школы ў Баранавіцкай вобласці, выкладчык у Бабруйскім педагагічным вучылішчы, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР. У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Формы и стадии развития промышленности в дореформенной Белоруссии»Болбас, Максим Фёдорович // PeopleLife.RU. З 1968 г. М. Ф. Болбас у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце, у 1979—1984 гг. загадчык кафедрай палітычнай эканоміі. У 1984 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1900 гг.)».
Навуковая дзейнасць Займаўся даследаваннямі эканамічнай гісторыі Беларусі, развіцця прамысловасці ў перыяд да Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Сярод апублікаванага: Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861 гг.). — Мн.: Наука и техника, 1966. Промышленность Белоруссии, 1860—1900 гг. — Мн.: Издательство БГУ, 1978. Прамысловасць дарэвалюцыйнай Беларусі / аўтар-складальнік М. Ф. Болбас. — Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1988. Помнікі навукі і тэхнікі Беларусі. — Мінск : Полымя, 1990. (разам з А. Л. Кіштымавым).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені ў 1985 годзе.
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта Болбас, Максим Фёдорович // PeopleLife.RU
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне