Магілёўскі металургічны завод — беларускае прадпрыемства чорнай металургіі ў Магілёве. Асноўнай прадукцыяй завода з’яўляюцца сталёвыя трубы, чыгуначныя восі і тэхнічны шрот. Таксама вырабляюцца сталёвыя профілі, чыгунныя запаўняльнікі, мастацкае ліццё.

Гісторыя Магілёўскі металургічны завод з’яўляецца адным з найстарэйшых прамысловых прадпрыемстваў абласнога цэнтра. У канцы 1920-х на паўночна-ўсходняй ўскраіне Магілёва пачалося будаўніцтва. 6 лістапада 1932 года Магілёўскі, тады трубаліцейны завод святкаваў свой дзень нараджэння: быў зроблены пробны пуск трубаліцейнага цэха — адлітая першая чыгунная вадаправодная труба дыяметрам 150 мм. У вайну абсталяванне завода было эвакуявана ў глыбокі тыл на Урал. У 1944—1948 гадах завод быў адбудаваны. У сакавіку 1953 года завод асвоіў вытворчасць чыгуннага дахавага ліста. У 1959 годзе ўпершыню ў СССР тут былі атрыманы трубы, адлітыя напаўнеперарыўным спосабам. Асваенне гэтай тэхналогіі ў пачатку 1960-х ператварыла БССР у экспарцёра трубапракатнай прадукцыі ў рэспублікі Прыбалтыкі і на новабудоўлі Расіі і Украіны. У 1980-х завод перайшоў да вытворчасці электразварных труб, для чаго былі адкрыты тры трубапракатных станы. Гэты тэхналагічны паварот вызначыў далейшую спецыялізацыю прадпрыемства. У 2003 годзе ўведзены ў эксплуатацыю ўчастак па вытворчасці чыгунных люкаў і дажджапрыёмнікаў. У 2006 годзе ААТ «ММЗ» ўвайшло ў склад вытворчага аб’яднання «Беларускі металургічны завод».

Прадукцыя У цяперашні час адкрытае акцыянернае таварыства «Магілёўскі металургічны завод» вырабляе наступную сертыфікаваную прадукцыю:http://www.mmz.by/ Трубы сталёвыя электразварныя прасташвоўныя ДАСТ 10704-91, ДАСТ 10705-80; Трубы сталёвыя вадагазаправодныя ДАСТ 3262-75; Трубы сталёвыя профільныя ДАСТ 8639-82, ДАСТ 8645-68, ДАСТ 13663-86; Профілі сталёвыя гнутыя замкнёныя зварныя квадратныя і прастакутныя для будаўнічых канструкцый ДАСТ 30245-2003; Профілі полыя зварныя канструкцыйныя халоднай фармоўкі з нелегіраванай сталі DIN EN 10219-1,2; Шрот тэхнічны чыгунны адліваны і колаты ДАСТ 11964-81; Шрот чыгунны адліваны баластны ТУ BY 700123720.010-2013; Люкі чыгунныя для назіральных калодзежаў ДАСТ 3634-99, EN 124; Восі чарнавыя вагонныя; Запаўняльнік для асабліва цяжкіх бетонаў ТУ BY 700123720.054-2013; Запаўняльнікі чыгунныя адліваныя і колатыя ТУ BY 700123720.017-2013; Тавары народнага спажывання; Малыя архітэктурныя формы.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Прадпрыемствы Магілёва Катэгорыя:Металургічныя прадпрыемствы Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы чорнай металургіі Беларусі