Інда-пакістанскай канфлікт — супрацьстаянне паміж Індыяй і Пакістанам, якое працягваецца з моманту атрымання імі незалежнасці ў 1947 годзе.

Прычыны Галоўнай прычынай канфлікту з’яўляецца спрэчка вакол прыналежнасці рэгіёна Кашмір.

Па выніках вайны 1947—1949 гадоў Індыя атрымала кантроль над прыкладна 2/3 тэрыторыі рэгіёна, астатняя частка адышла Пакістану. Кашмірскі канфлікт прывёў да ўзнікнення напружанасці ў адносінах паміж дзвюма краінамі, якая ў цэлым захоўваецца да цяперашняга часу.

Гісторыя У ходзе канфлікту мелі месца тры буйныя вайны: Першая інда-пакістанская вайна (першая кашмірская вайна; 1947—1949) Другая інда-пакістанская вайна (другая кашмірская вайна; 1965) Трэцяя інда-пакістанская вайна (1971) — звязана з вайной за незалежнасць Бангладэш.

У 1984 годзе пачаўся памежны канфлікт на ледавіку Сіачэн, характэрнай асаблівасцю якога было тое, што асноўную частку страт абодва бакі неслі не ў выніку дзеянняў праціўніка, а ад цяжкіх кліматычных умоў. У 2003 годзе на Сіачэне ўступіў у сілу дагавор аб спыненні агню.

У 1999 годзе Пакістанам была справакавана Каргільская вайна, аднак у адрозненне ад папярэдніх узброеных канфліктаў яна не насіла шырокамаштабнага характару. Пакістан афіцыйна адмаўляе ўдзел сваёй рэгулярнай арміі ў ёй.

У пачатку XXI стагоддзя інда-пакістанскі канфлікт абвастрыўся тым, што абедзве дзяржавы распрацавалі (або атрымалі ад сваіх саюзнікаў) ядзерную зброюСтатья на сайте Лента.ру: «Индия потратит на вооружение 80 миллиардов долларов за четыре года».Статья на сайте Лента.ру: «Индия потратит на оборонку 200 миллиардов долларов за 12 лет».. У перыяд халоднай вайны СССР так ці інакш падтрымліваў абодва ваюючыя бакі, больш актыўна Індыю, з якой у СССР было наладжана даўняе ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, у меншай ступені Пакістан, дзе вяліся праграмы развіцця прадпрыемстваў пакістанскай цяжкай прамысловасці пры ўдзеле савецкіх інжынераў і куды пастаўляліся савецкія танкі, што выклікала заканамерны пратэст індыйскага бокуProtest Arms Deliveries. // Military Review. — June 1969. — Vol. 49 — No. 6 — P. 105.. Актыўна падтрымлівала і падтрымлівае дагэтуль Пакістан зброяй і ваеннай тэхнікай КНР. Сёння ваенныя пастаўкі ў Пакістан ажыццяўляюць ЗШАСтатья на сайте Лента.ру: «США передадут Пакистану 14 истребителей F-16».Статья на сайте Лента.ру: «США передали Пакистану гаубицы и патрульные катера», а ў Індыю — Расія«ВВС Индии примут на вооружение 150 истребителей Су-30МКИ» // Лента.ру«Путин привезет в Индию военные контракты на четыре миллиарда долларов» // Лента.ру, але пры гэтым Пакістан праяўляе павышаную цікавасць да магчымага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з МасквойРоссия и Пакистан: перспективы развития отношений, у той час як амерыканцы робяць спробы выцесніць расіян з індыйскага рынку ўзбраенняўСША стремятся занять место РФ на рынке военных поставок Индии.

У лютым 2019 года адбылася эскалацыя канфлікту з-за здзейсненага 14 лютага ў Джаму і Кашмір тэракту, у выніку якога загінулі 45 супрацоўнікаў Сіл цэнтральнага рэзерву паліцыі Індыі. У адказ на напад Індыя нанесла авіяўдар па лагеры тэрарыстычнай групоўкі «Джаіш-е-Мухамад» (гэтая групоўка ўзяла на сябе адказнасць за тэракт) на падкантрольнай Пакістану тэрыторыі Кашміра; у адказ пакістанская авіяцыя правяла бамбардзіроўка тэрыторыі каля ваенных аб’ектаў уздоўж лініі кантролю ў Кашміры. Таксама адбыўся паветраны бой (маюцца страты — па адным самалёта з кожнага боку)Су-30 и F-16 сошлись в воздушном бою Индии и Пакистана // Лента.ру, 28 февраля 2019.

У красавіку 2025 года, пасля чарговага тэракту, сітуацыя зноў накалілася.

Спробы ўрэгулявання Выступаючы ў 2002 годзе перад студэнтамі МДІМА, брытанскі намеснік міністра замежных спраў Майкл Джэй паказаў, што Масква і Лондан цесна супрацоўнічаюць для прадухілення вайны паміж двума ядзернымі дзяржавамі — Індыяй і Пакістанам. «Мы павінны працягваць работу ў гэтым кірунку», — падкрэсліў ён, а таксама выказаў сваю ўдзячнасць прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну за яго дапамогу ў разрадцы напружанасці паміж гэтымі двума краінаміВысокопоставленный британский дипломат считает, что партнерство России и Запада открывает новые возможности для международного сотрудничества | Политика | Лента новостей «РИА Новости».

1 сакавіка 2019 года Міністр замежных спраў Пакістана Шах Махмуд Курэшы заявіў пра гатоўнасць краіны прыняць прапанову Расіі, якая выступіла з ініцыятывай стаць пасярэднікам ва ўрэгуляванні канфлікту з Індыяй.

Крыніцы

Літаратура Яковлев А. Ю. Индия: террор и антитеррор: монография. М., 2012. — С. 143—156. — 500 экз. Пакистано-индийские вооружённые конфликты // Объекты военные — Радиокомпас / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное изд-во М-ва обороны СССР, 1978. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.] ; 1976—1980, т. 6).

Катэгорыя:Войны XX стагоддзя Катэгорыя:Войны XXI стагоддзя Катэгорыя:Войны Індыі Катэгорыя:Войны Пакістана