Іван Сідаравіч Кавалё́ў (, Ярцава, Смаленская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне прыкладной электронікі і радыётэхнікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1969), доктар тэхнічных навук (1966), прафесар (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут (1941). З 1947 года выкладчык, намеснік дэкана, дацэнт Ленінградскага электратэхнічнага інстытута. У 1953—1956 гг. намеснік дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце Таганрогскага радыётэхнічнага інстытута, у 1956—1962 гг. рэктар Разанскага радыётэхнічнага інстытута. З 1962 г. загадчык кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1964—1973 гг. рэктар і да 1975 г. загадчык кафедры Мінскага радыётэхнічнага інстытута. У 1976 г. старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР. З 1977 г. загадчык лабараторыі Аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН БССР (з 1980 г. Інстытут прыкладной фізікі).
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы ў галіне радыёэлектронікі звышвысокіх частот. Заснавальнік новага для Беларусі навуковага напрамку — мініяцюрызацыі хваляводных трактаў, прыбораў і прылад ЗВЧ. Выканаў даследаванні па тэорыі накіроўвалых сістэм і рэзанатараў, праблемах антэна-фідэрнай прылад і распаўсюджвання радыёхваль. Прапанаваў і распрацаваў метад разліку электрычных ратаметров сіметрычных і несіметрычных паласковых хваляводаў з паветраным запаўненнем. Правёў разлік радыёланцугоў на тунэльных дыёдах.
Аўтар 57 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 4 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.
Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга (1944), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Айчыннай вайны 2 ступені, медаль «За абарону Ленінграда», медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда», медалі.
Навуковыя працы Расчет затухания волн в прямоугольных волноводах при помощи комплексного вектора электромагнитного поля. — М., 1956. Основы теории и расчета устройств СВЧ: Радиоволноводы и резонансные системы — Минск, 1972. Прикладная электродинамика. — Минск, 1978.
Літаратура — С. 394.
Спасылкі Член-корреспондент КОВАЛЁВ Иван Сидорович // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Іван Сідаравіч Кавалёў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ковалёв Иван Сидорович // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Катэгорыя:Рэктары БДУІР Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі СССР