Антыёх Сульцыс () — рымска-каталіцкі святы пакутнік. Дзень царкоўнага шанавання — 13 снежня.
Антыёх нарадзіўся ў Маўрэтаніі. Займаўся хрысціянскай місіянерскай дзейнасцю ў Кападокіі і Віфініі. Быў абвінавачаны і сасланы для працы ў катакомбах Сардзініі, дзе загінуў. Пасля смерці аблічча Антыёха бачылі паганцы, якія пасля гэтага прымалі хрысціянства.
Святога Антыёха асабліва шануюць на захадзе Сардзініі, дзе 13 лістапада арганізуюць у яго гонар свята. Яго імем быў названы востраў.
Спасылкі Sant' Antioco di Sulcis Martire
Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Мучанікі