Багда́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Багданаў.
Гісторыя Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Валожынскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Ігнатаўскага і Войштавіцкага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. Цэнтр — вёска Багданава. 26 ліпеня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ластаянцаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 ліпеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7.. 3 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Яхімаўшчынскага сельсавета Юрацішкаўскага раёна перададзены 26 населеных пунктаў (вёскі Багданцы, Барэйкаўшчына, Вайгяны, Вораўшчына, Галубіцкаўшчына, Гаяўцы, Іванішкі, Ладзецяняты, Макары, Чырвоная Горка, Чырвоная Горка 2-я, хутары Альтарыя, Букаты, Забалаць, Зенькаўшчына, Зузанполь, Касоўшчына, Людымы, Масцішча, Мокры Янаў, Палішчы, Праца, Рапушыха, Сяргееўка, Тракуціха і Якунька)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. З 13 лютага 1960 года ў складзе Ашмянскага раёна, у склад сельсавета з Яхімаўшчынскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Гнілуха, Дзедава Балота, Добавічы, Клім, Магенцы, Мазоліха, Малы Гаст, Моргавічы, Родзеўшчына, Саманіны, Самароднікі і Чорны Луг)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.. З 25 снежня 1962 года ў складзе Іўеўскага раёна. З 6 студзеня 1965 года, за выключэннем 24 населеных пунктаў (Альтарыя, Багданцы, Барэйкаўшчына, Вораўшчына, Галубіцкаўшчына, Гаст, Гаяўцы, Гнілуха, Добавічы, Дубаносіха, Залясоўшчына, Касоўшчына, Клім, Ладзецяняты, Магенцы, Мазоліха, Макары, Моргавічы, Родзеўшчына, Рудая, Саманіны, Самароднікі, Сяргееўка і Чорны Луг), у Валожынскім раёне Мінскай вобласціУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).. 25 мая 1967 года ў склад новаўтворанага Падбярэзскага сельсавета перададзены 21 населены пункт (вёскі Алянава, Анцэлеўшчына, Бабры, Вароні, Вуглы, Галянова, Гірбінята, Грушоўшчына, Добрая Зямля, Дуды, Ластаянцы, Мяхі, Падбярэзь, Поці, Пуні, Радзюкі, Руднікі, Рэўкі, Сіняя Гара, Тупчы, Шальціны)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 мая 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 18 (1176).. 21 студзеня 1969 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Багданаў. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета налічвалася 35 населеных пунктаў. У 1976 годзе скасаваны вёскі Зенькаўшчына і ПалішчыРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505)., у 1986 годзе — хутар ГастРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лютага, 28 ліпеня і 22 верасня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 30 (1872)., 3 жніўня 2008 года — вёска БукатыПералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. . 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вішнеўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1477 чалавек, з іх 95,9 % — беларусы, 2,0 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў: аграгарадок Багданаў, вёскі Альшанка, Багданава, Беразніца, Вайганы, Войштавічы, Гута, Данілкі, Дзесятнікі, Доўкневічы, Зарэчная, Іванішкі, Ігнатава, Каралінова, Коцеўшчына, Людымы, Люташ, Масцішча, Наркаўшчына, Пічоўшчына, Праца, Рымавічы, Сантокі, Селішчы, Чырвоная Горка, Яхімаўшчына.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Валожынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Іўеўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ашмянскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе