Чорны плашч () — амерыканскі камедыйны супергеройскі мультсерыял у жанры экшан-адвенчура, створаны студыяй Disney Television Animation па ідэі Тэда Стоўнза, упершыню дэманстраваны у 1991—1992 гадах у ЗША ў блоку «The Disney Afternoon» і па нядзелях раніцай на канале ABC.

У цэнтры сюжэту серыяла — прыгоды вакол загадкавай антрапаморфнай качкі-героя па мянушцы Цемнакрылы Дак (), у звычайным жыцці — жыхара прыгарада і сем'яніна Дрэйка Маларда (), якому дапамагаюць сябры і прыёмная дачка Гусалын ().

Паводле сюжэта, наяўныя серыі можна падзяліць на дзве асноўныя катэгорыі. У адных серыях Цемнакрылы Дак мае прамое заданне знайсці і абясшкодзіць злодзея, у іншых адбываецца (з розных прычын) трансформація когось із головних героїв (Цемнакрылы Дак раптам становіцца старым, Гусалын ператвараецца ў слімака і г.д.) і падчас пошукаў злодзея Цемнакрылы Дак і яго сябры мусяць знайсці сродак вярнуць пацярпеламу яго першапачатковы выгляд.

Падзеі серыяла адбываюцца ў тым жа свеце, што і «Качыных гісторыі». Лончпад Мак-Крак () з’яўляецца памочнікам галоўнага героя, у эпізодах з’яўляюцца іншыя героі «Качыных гісторыі». Некаторыя серыі ўтрымліваюць элементы з іншых серыялаў: згадваюцца Гуфі, Балу, Чып і Дэйл.

Спасылкі

Катэгорыя:Мультсерыялы ЗША Катэгорыя:Фільмы 1991 года