Іван Лазаравіч Крупскі (, Першыно, Горацкі раён, БССР — , Боркі, Бараўскі раён, Кустанайская вобласць, КССР) — Герой Сацыялістычнай Працы (1957).
Біяграфія
Іван Крупскі нарадзіўся ў вёсцы Першыно Горацкага раёна ў 1926.
У 1938—1941 гадах працаваў у сельгасартэлі «Першамайскі» Горацкага раёна. З 1944 па 1947 год служыў у Савецкай Арміі. Вызначыўся ў баях за горад Голдап (Польшча) і 21 кастрычніка 1944 года быў паранены. Быў узнагароджаны медалём «За адвагу».
У 1948—1954 гадах — трактарыст-камбайнёр Горскай МТС Горацкага раёна.
У 1955 годзе прыехаў у Казахстан на асваенне цаліны і стаў працаваць трактарыстам у саўгасе «Баркоўскі». У першы ж год на трактары ДТ-54 узараў 915 гектараў цаліны. Увесну 1956 году выканаў заданне на 156 %.
Восенню 1956 году зноў сеў за стырно трактара і стаў падымаць зябліва. І тут сістэматычна перавыконваў зменныя заданні. Гэтыя паказчыкі былі найлепшымі на казахстанскай цаліне.
Адзін з першых цаліннікаў Казахстана, каму 11 студзеня 1957 года было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Ягонае імя неаднаразова заносілася на Дошку гонару саўгаса. Абіраўся членам Кустанайскай абкама кампартыі Казахстана. Памёр у 1983 годзе.
Літаратура
Крупский Иван Лазаревиіч // Герои Социалистического Труда — казахстанцы. — Алма-Ата: 1970. Т. 3. С. 175—176. Ліўшыц, У. М. Гонар і слава Горацкай зямлі. У 3-х кнігах. Кніга 3. Героі Сацыялістычнай Працы, заслужаныя работнікі народнай гаспадаркі, культуры, мастакі і пісьменнікі художники. — Горкі: С. 13.
Узнагароды Медаль «Серп і Молат» Ордэн Леніна Медаль «За адвагу» Медаль «За асваенне цалінных зямель»
Спасылкі Крупский Иван Лазаревич. Сайт Героі краіны. Беларускі партал у Казахстане. Цаліна . Ліўшыц, Уладзімір. Героямі сталі на цаліне
Катэгорыя:Механізатары