Свята-Успенская царква — праваслаўная царква ў Мілашавічах.

Размешчана па адрасу Гомельская вобл., агр. Мілашавічы, вул. Савецкая 84А.

Гісторыя Першае згадванне пра царкву адносіцца да 1754 года, якая ў гэты час знаходзілася ў добрым стане. Тут служыў уніяцкі святар Рыгор Лісіцкі. Апекуном царквы быў віленскі біскуп Ігнацій Масальскі, які ў 1776 годзе падараваў царкве дворышча Курандыч. У 1795 годзе царква стала праваслаўнай.

У 1814 годзе старую царкву разабралі і на тым жа месцы пабудавалі новую ў форме падоўжанага крыжа з трыма купаламі.

У 1819 годзе ў прыход уваходзілі вёскі Мілашавічы, Баравое, Убарць. Метрычныя кнігі захоўваліся з 1798 года.

У 1843 на сродкі памешчыка Анатоля Булгака царква была адрамантавана. Паводле «Апісання цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі» 1879 года Свята-Успенская царква была драўляная, не абагравалася, мела форму падоўжанага крыжа. Дах гонтавы. Іканастас складаўся з больш чым 40 абразоў. У званіцы, якая стаяла асобна, меліся чатыры званы каля 54, 40, 24, 2,5 кг кожны. На прыходскім пагосце была капліца. У 1886 царква і званіца адрамантавана. У 1909 на сродкі прыхаджан пабудавалі новую царкву. Пры царкве дзейнічала аднокласная царкоўнапрыхадская школа.

У 1930 годзе царкву закрылі і аддалі пад клуб.

У 1995 пабудавалі новую царкву.

Характэрыстыка Драўляная царква са званіцай над уваходамі і шлемападобным купалам пасярэдзіне.

Літаратура Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — с. 570 Спасылкі царква на сайце Тураўскай епархіі

Мілашавічы Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Мілашавічы Катэгорыя:1995 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Тураўскай і Мазырскай епархіі