thumb|Збіванне ЛГБТ-актывіста ў Маскве групай падлеткаў Гвалт на глебе гамафобіі і трансфобіі, гамафобны гвалт, гвалт па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці — акты фізічнага ці псіхічнага гвалту, накіраваныя на прадстаўнікоў ЛГБТІ (гомасексуальных, бісексуальных, трансгендарных і інтэрсекс людзей) і выкліканыя гамафобнымі і трансфобнымі матывамі. Гвалту могуць падвяргацца і асобы, якія не з’яўляюцца ЛГБТ, але прылічаныя да іх, а таксама і іншыя асобы, якія не адказваюць гетэранарматыўным стандартам. Акрамя прамых актаў фізічнага гвалту, у першую чаргу, цялесных пашкоджанняў і сексуальнага гвалту, да гвалту на глебе гамафобіі можна аднесці і іншыя дзеянні — псіхалагічнае запалохванне, пагрозы і шантаж, якія маюць пад сабой гамафобную глебу, а таксама і гамафобныя абразы, мобінг, булінг і іншыя праявы псіхалагічнага гвалту на глебе нянавісці да прадстаўнікоў ЛГБТ.
Фізічны і псіхічны гвалт на глебе гамафобіі і трансфобіі з’яўляюцца праявай злачынстваў на глебе нянавісці, калі ахвяра выбіраецца (усвядомлена ці неўсвядомлена) выключна з прычыны яе прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы, у гэтым выпадку ЛГБТ.
Характарыстыка thumb|Абраза і мобінг з’яўляюцца прыкладамі вербальнага гвалту на глебе гамафобіі Псіхолаг і гісторык размяжоўвае гвалт на глебе гамафобіі і праявы дыскрымінацыі з боку прыватных асоб, інстытуцый, грамадства ці дзяржавы ў дачыненні да ЛГБТ, адносячы да падобных актаў гамафобнага гвалту толькі дзеянні фізічнага ці псіхічнага гвалту, класіфікавальныя ў якасці каральных крымінальных злачынстваў. Даследаванні са ЗША, Германіі, Нідэрландаў, Францыі паказваюць, што ахвярай падобнага гвалту хоць бы раз у жыцці станавіўся прынамсі кожны трэці гомасексуал.
Паводле статыстыкі ФБР, прадстаўнікі ЛГБТ у некалькі разоў часцей падвяргаюцца гвалту, чым гетэрасексуальныя людзі. Паводле тых жа даных, у 17 % усіх выпадкаў злачынстваў на глебе нянавісці (трэцяе месца пасля злачынстваў на глебе расавай і рэлігійнай непрыязнасці) матывам гвалту становіцца сексуальная арыентацыя ахвяры. Аднак гэтыя даныя апісваюць толькі зарэгістраваныя ў пратаколах выпадкі. Большасць актаў гамафобнага гвалту (напрыклад, у ЗША — да 80 %, у Нідэрландах — да 90 %) не рэгіструюцца ў паліцыі, таму што ахвяры не звяртаюцца па дапамогу ў органы. Шмат у чым гэта звязана з тым, што ахвяры не хочуць даводзіць да агульнага ведама сваю гомасексуальнасць. Акрамя таго, многія злачынствы на глебе гамафобіі рэгіструюцца як бытавыя злачынствы.
Асобы, якія здзяйсняюць гвалт у дачыненні да ЛГБТ, паводле даследаванняў Доблера, — гэта, у першую чаргу, падлеткі і маладыя людзі мужчынскага полу. Падобныя злачынствы здзяйсняюцца як у адзіночку, так і невялікімі групамі. Вербальнаму ці фізічнаму нападу могуць падвяргацца і выпадковыя людзі на вуліцы, западозраныя ў гомасексуальнасці. Нярэдка аб’ектамі нападу становяцца і ўстановы, у якіх прысутнічае ЛГБТ-публіка, напрыклад, гей-бары, кафэ ці ЛГБТ-цэнтры. У той жа час, паводле Доблера, толькі 5 % такіх злачынстваў здзяйсняюцца неанацыстамі, скінхэдамі і іншымі праварадыкальнымі групамі.
Матывы такіх злачынстваў часта замоўчваюцца ў СМІ, ці гэтыя злачынствы падаюцца як злачынствы, здзейсненыя ў «гомасексуальным асяроддзі». Да нядаўняга часу ЛГБТ-арганізацыі таксама не надавалі гэтай тэме дастаткова ўвагі з прычыне таго, што ахвяры гамафобнага гвалту неахвотна працавалі з ЛГБТ-цэнтрамі. Толькі ўзнікненне эпідэміі СНІДу і з’яўленне праектаў па прафілактыцы ВІЧ сталі спрыяць з’яўленню розных прэвентыўных кампаній і адукацыйных праектаў, накіраваных, у тым ліку, і на папярэджанне гамафобнага гвалту.
Прыклады фізічнага і псіхічнага гвалту thumb|«Смерць педэрастам!» — гамафобнае графіці ў Бялградзе Фізічны гвалт у дачыненні да ЛГБТ і асоб, прылічаных да іх, можа мець розныя формы і, асабліва ў выпадках папушчальніцтва ўрада ці наяўнасці антыгомасексуальнай дзяржаўнай палітыкі, можа прыводзіць да цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Феномен, пры якім лесбіянкі падвяргаюцца сексуальнаму гвалту з мэтай пазнання мужчыны і «выпраўлення» такім чынам, атрымаў назву «карэктавальнага згвалтавання». Асаблівую праблему карэктавальнае згвалтаванне набыло ў краінах Афрыкі, і ў першую чаргу ў ПАР. Нярэдка пасля жорсткага згвалтавання ахвяры наносяцца цялесныя пашкоджанні, несумяшчальныя з жыццём.
Гамафобнымі матывамі апраўдваюцца таксама і жорсткія забойствы. Пры гэтым ахвяра можа нават і не быць прадстаўніком ЛГБТ, але быць прылічанай да такіх. Напрыклад, у маі 2013 года на глебе нянавісці да геяў у Валгаградзе быў жорстка забіты 23-гадовы Уладзіслаў Тарнавой. У 2012 годзе ў Іраку адбылася чарада забойстваў маладых людзей, якія прытрымліваюцца культуры эма. Вядомыя прыклады забойстваў ЛГБТ членамі сям’і для «зняцця ганьбы з сям’і». Такія злачынствы могуць разглядацца ў якасці так званых забойстваў гонару.
У Беларусі найбольш рэзанансным стаў напад на 33-гадовага Міхаіла Пішчэўскага ў маі 2014 года, у выніку якога ён атрымаў цяжкія траўмы, з-за якіх давялося выдаліць каля 20 % галаўнога мозгуSputnik. Избитый после ЛГБТ-вечеринки Михаил Пищевский скончался. Міхаіл Пішчэўскі памер у бальніцы ў кастрычніка 2015 годаГамафоб сустрэўся з геем ці настаўнік фізкультуры — з мулярам-прыватнікам?.
Фізічны гвалт нярэдка суправаджаецца таксама і псіхічным гвалтам. Найбольш адчувальнай групай да вербальнага гвалту з’яўляюцца маладыя гомасексуалы, якія праходзяць фазу камінг-аўта. Нярэдка звязаныя з гэтым абразы і зневажэнні пераносяцца імі больш балюча за фізічны гвалт.
ААН прылічае да гвалту на глебе гамафобіі таксама і прымусовае лячэнне ў мэтах «змянення» сексуальнай арыентацыі, анальны агляд мужчын-геяў для «доказу» іх гомасексуальнасці, прымусовую стэрылізацыю трансгендарных асоб.
Заканадаўства 200px|thumb| ЛГБТ-арганізацыі выступаюць за ўключэнне матыву злачынстваў з прычыны нянавісці да ЛГБТ у якасці абцяжваючых абставін. Паводле даклада, апублікаванага HRC у 2009 годзе, 68 % амерыканцаў выступаюць за заканадаўчае прылічэнне злачынстваў на глебе нянавісці да ЛГБТ да групы злачынстваў нянавісці.
Постсавецкая прастора На постсавецкай прасторы аналаг — тэрмін «рамонт», якім абазначаецца «фізічная расправа над гомасексуаламі з боку групы хуліганаў-гамафобаў, звычайна ў месцах знаёмстваў і на вечарынках»Дерягин Геннадий Борисович (доктор медицинских наук, профессор, зав.кафедрой судебной медицины и права СГМУ). Гомосексуализм. Бисексуальность.. Адпаведна, нападнікі называюцца «рамонтнікамі» А. Грибанов, Т. Данилевич и др. Голубая книга. Положение геев и лесбиянок в Украине. // Региональный информационный и правозащитный Центр для геев и лесбиянок «Наш мир», 2000 .
Пра мэтанакіраваныя напады на геяў і лесбіянак у краінах былога СССР сведчаць розныя аўтары. Так, расійскі гісторык і сексолаг Леў Клейн піша:
Такія банды ёсць і ў нас, на жаргоне іх называюць «рамонтнікамі», і яны нават карысталіся дзе-нідзе падтрымкай міліцыі. Так, у Маскве міліцыя стварыла аператыўны атрад юных дружыннікаў для барацьбы з «гомасексуалістамі», які давялося судзіць. Галоўным абвінавачваным быў 16-гадовы Дзіма Сарокін. Ад выканання заданняў дзеці перайшлі да самастойных нападаў з абрабаваннямі і згвалтаваннямі. На чале банды апынуўся адзін з тых, каго банда пераследвала. Гэты студэнт-эканаміст, які стаў «гомікам» пасля таго, як яго згвалтавалі ў туалеце музея У. І. Леніна, некаторы час сам практыкаваў гомасексуальны секс, а пасля нападу банды, далучыўся да яе. Яму спадабалася, і неўзабаве ён стаў верхаводам. Скончылася ўсё арыштам і судом (Айзенштат, 1997). Але ёсць банды, якія дзейнічаюць і па ўласнай ініцыятыве.
У выданні ўкраінскага праваабарончага цэнтра «Наш мир» падрабязна апісваецца, як праходзілі праследаванні і нападкі:
Спецыфічнай з’явай быў «рамонт». У перабудоўны час частка моладзі ўспрыняла публікацыі пра геяў і іх праблемы вельмі негатыўна, і ўбачыўшы у іх асобе ворага, з якім трэба было змагацца. Звычайна малады сімпатычны хлопец з групы «рамонтнікаў» выкарыстоўваўся ў якасці прынады, з’яўляючыся ў месцах сустрэч геяў. Ахвяру «падсадная качка» прыводзіў ці ў зацішнае месца непадалёк, ці на кватэру. У абодвух выпадках там ахвяру чакала ўся група. Пасля зневажэнняў, збіванняў і рабавання гея адпускалі, хоць у некаторых выпадках гэта магло скончыцца і горш. Іншыя групы «рамонтнікаў» не турбавалі сябе і такім сцэнарыем і прыставалі проста да ўсіх падазроных («не так» апрануты, завушніца ў вуху). Некаторыя прадстаўнікі крымінальнага свету спецыялізаваліся на рабаванні геяў. Усё пачыналася зноў-ткі са знаёмства. Калі ж гей прыводзіў новага знаёмага дамоў, той пасля палавога кантакту (ці без яго) рабаваў гаспадара. Разлік быў на тое, што ахвяра не пойдзе ў міліцыю са страху перад крымінальным пакараннем за гомасексуалізм і тым, што гэты бок яго жыцця атрымае агалоску.
Аўтары выдання сцвярджаюць, што «вядомы толькі адзін выпадак, калі міліцыя рэальна дапамагла абараніць гея, і мноства выпадкаў, калі яна не захацела ўмешвацца ці сама паступала з гомасексуаламі цалкам незаконным чынам». Тым не менш, там жа падкрэсліваецца, што «эпоха масавага „рамонту“ — праследаванняў, збіванняў і шантажу гомасексуалаў — засталася ў мінулым».
Мінскія геі згадваюць пра існаванне «рамонтнікаў» у 1990-я гады на «Панікоўцы» (цяпер Аляксандраўскі сквер), вядомым месцы сустрэч мужчын-гомасексуалаў таго часу. Паколькі паліцыя ніяк не абараняла геяў ад «рамонту» і не прымала да разгляду заявы пра пра здзейсненыя злачынствы, абараняцца даводзілася самастойна.
Гл. таксама Стаўленне грамадства да гомасексуальнасці Дыскрымінацыя па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці Самагубствы ЛГБТ Гомасексуальная паніка Прапаганда гамафобіі Стральба ў тэль-авіўскім ЛГБТ-цэнтры Гвалт над жанчынамі
Крыніцы
Літаратура
Dworek, Günter. Gewalt gegen Schwule (1989) Martin Kantor. Homophobia: Description, Development, and Dynamics of Gay Bashing (1998) Кондаков, Александр. Преступления на почве ненависти против ЛГБТ в России. — СПб.: ЦНСИ, 2017. Спасылкі
Bekämpfung antihomosexueller Gewalt Antihomosexuelle Gewalt? Anti Gay Violence Брашура пра гамафобны гвалт (праект MANEO, Берлін) Ліцэнзія на забойства гея
Катэгорыя:Гвалт Катэгорыя:Злачынствы супраць асобы
Катэгорыя:Гамафобія