Зінаіда Дзмітрыеўна Гарачка (у дзявоцтве — Шаброва, , Высачаны, Лёзненскі раён — 28 сакавіка 2026) — майстар абутковага вытворчага аб’яднання «Луч» Міністэрства лёгкай прамысловасці Беларускай ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія Нарадзілася 11 чэрвеня 1931 года ў вёсцы Высачаны Высачанскага раёна ў рабочай сям’і.
Да пачатку вайны скончыла чатыры класы школы. У 1943 годзе была адпраўлена ў Германію на . Пасля вяртання на радзіму скончыла пяты клас і з’ехала ў Мінск, дзе стала навучацца ў рамесным вучылішчы № 11, пасля заканчэння якога працавала з 1948 года швяёй-нарыхтоўшчыцай на Мінскай абутковай фабрыцы імя Калініна (пазней — аб’яднанне «Луч»). У 1951 годзе скончыла курсы павышэння кваліфікацыі, выкладала вытворчае навучанне ў школе пры фабрыцы (пазней — СГПТВ № 43). Без адрыву ад вытворчасці скончыла тэхнікум лёгкай прамысловасці ў Мінску ў 1965 годзе. З 1952 года — майстар швейнага ўчастка цэха мадэльнага жаночага абутку. У 1965 годзе ўступіла ў КПСС.
Была ініцыятарам сацыялістычнага спаборніцтва па засваенні і замяшчэнні сумежных спецыяльнасцяў, у выніку чаго на абутковай фабрыцы значна ўзрасла прадукцыйнасць працы. Датэрмінова выканала заданні . Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1966 года за выдатныя заслугі ў выкананні заданняў сямігадовага плана і дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў па вытворчасці тканін, трыкатажу, абутку, швейных вырабаў і іншай прадукцыі лёгкай прамысловасці ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
З 1981 года працавала майстрам вытворчага навучання СГПТВ № 34 у Мінску.
У 1986 годзе выйшла на пенсію. Пражывала ў Мінску.
З пачатку 2000-х гадоў шмат выступала перад школьнікамі і студэнтамі Беларусі і Германіі. З’яўлялася членам камітэта фонду міру, членам арганізацыі «Доля». У 2001 годзе яна наведала завод у Зігене (ФРГ), дзе яе сям’я працавала прымусова ў 1943—1944 гадах.
Памерла 28 сакавіка 2026 года
Творчасць Напісала некалькі аўтабіяграфічных твораў: Память сердца: страницы воспоминаний, 2008 Я перед вами с памятью своей, 2014
Памяць У 2015 годзе ў Лёзна была адкрыта Алея Славы, на якой знаходзіцца стэла з партрэтам Зінаіды Гарачка В Лиозно на Аллее Славы увековечили имена знаменитых земляков .
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы — указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1966 года Ордэн Леніна Медаль «За працоўную доблесць» (1955)
Крыніцы
Літаратура Горячко З. Д., Я перед вами с памятью своей , Минск, 2014 Горячко З. Д., Память сердца: страницы воспоминаний // брошюра, Минск, 2008 В. Тарасевич, Её счастливая судьба // Труд, талант, доблесть.: В 2-х ч. Ч. 1/[Сост. Е. Э. Павлюць, Б. И. Сушкевич, В. В. Шарпило].— Мн.: Беларусь, 1981.— 414 с., ил., стр. 197—201 Бараноўская Л. Яе загартоўвала праца: [Пра Героя Сацыялістычнай працы Гарачка З. Д.] /Бараноўская //Сцяг перамогі. - Героі працы: [Пра Героя Сацыялістычнай працы Гарачка З. Д.] //Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка лёзненскага раёна. — Мн.: БелЭн., 1992. — С.568. Липецая С. Луч «судьбы»: [О Герое Социалистического труда Горячка З. Д.] /С.Липецкая //Советская Белоруссия. — 2006. — 24 января. Минское производственное обувное объединение «Луч». — Мн.: Полымя. — 1984. — С.24. Павлючик Л. В поисках птицы счастья: [О мастере производственного объединения Минского СГПТУ-43 З. Д. Горячко] /Л.Павлючик //Знамя юности. — 1983. — 21 октября. Перепечина, Я. Зинаида Дмитриевна Горячко / Я. Перепечина // Сцяг Перамогі (Лёзна). — 2006. — 24 кастр
Спасылкі
Биографические сведения
Катэгорыя:Остарбайтары