Ровенскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ІІІ-IV ступеняў акрэдытацыі са статусам ўніверсітэта, размешчаны ў горадзе Роўна.
Гісторыя У 1940 г. у Роўна адкрываецца настаўніцкі інстытут, які ў 1953 г. быў перайменаваны ў педагагічны інстытут. У 1998 г. на базе Ровенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, Ровенскага дзяржаўнага інстытута культуры, Дубенскага і Сарненскага педагагічных каледжаў, а таксама Ровенскага музычнага вучылішча і Дубенскага вучылішча культуры ствараецца Ровенскі дзяржаўны гуманітарны ўніверсітэт.
Структуры Інстытуты Інстытут мастацтваў Інстытут псіхалогіі і педагогікі Інстытут паслядыпломнай асветы і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі
Факультэты Выяўленча-педагагічны факультэт Гісторыка-сацыялагічны факультэт Педагагічны факультэт Псіхолага-прыродазнаўчы факультэт Факультэт дакументальных камунікацый і менеджменту Факультэт замежнай філалогіі Факультэт матэматыкі і інфарматыкі Факультэт украінскай філалогіі Фізіка-тэхналагічны факультэт
Каледжы і вучылішчы Дубенскі каледж Сарненскі педагагічны каледж Ровенскае музычнае вучылішча Дубенскі каледж культуры і мастацтваў
Спасылкі Сайт ўніверсітэта ,
Катэгорыя:Роўна Катэгорыя:Універсітэты Украіны