Максім Горбач (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Дарослую кар’еру пачынаў у слонімскім «Камунальніку», дзе правёў чатыры гады. У 2005 годзе дапамог мінскаму «Тарпеда-СКА» перамагчы ў Другой лізе, аднак пасля гэтага клуб спыніў існаванне, і Максім далучыўся да «Дарыды». У 2008 годзе гуляў за гродзенскі «Нёман», на наступны год перабраўся ў брэсцкае «Дынама», дзе аднак, гуляў толькі за дубль.

Сезон 2010 пачаў у мінскім «Партызане», аднак пазней далучыўся да «Рудзенска». Правёўшы сезон 2011 у сталічным СКВІЧы, на наступны год перайшоў у рэчыцкім «Ведрыч-97», аднак не замацаваўся ў складзе. У выніку сезон 2012 сканчваў у «Іслачы», якой дапамог выйсці ў Першую лігу. Пасля канчаткова завяршыў прафесійную кар’еру, стаў выступаць на аматарскім узроўні ў мінскай лізе АЛФПрофіль на сайце АЛФ.

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2005

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ Катэгорыя:Ігракі ФК Рудзенск Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім