Рыгор Уладзіміравіч Бабчанок (нар. 24 сакавіка 1957 года ў вёсцы Ленін Жыткавіцкага раёна) — беларускі паэт, дырэктар саўгаса, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (2015), сябра Беларускага аграпрамысловага Саюза.
Біяграфія Пасля заканчэння школы паступіў у Смілавіцкі зааветэрынарны тэхнікум, адкуль быў прызваны ў армію. Служыў на Балтыйскім флоце. Пасля службы паступіў на зааінжынерны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, які скончыў у 1974 годзе. Працаваў галоўным заатэхнікам, а праз 14 год узначаліў камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Камуніст» Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка стала высакорэнтабельной, вырасла ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых, высокія надоі і прыбаўленне жывёлы. У гаспадарке больш за дзесяць пераможцаў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі». Цэнтральная сядзіба — аграгарадок Зашыр’е некалькі разоў прызнаваўся лепшым у рэспубліцы. Его імя уключага ў 2012 годзе ў "Большую Международную энциклопедию «Лучшие люди».Пісьменнік Ліпскі Уладзімір прысвяціў яму кнігу:"Рыгор Бабчанок: жыццё і служэнне зямлі"(Мн.: 2017).
Літаратурная творчасць Першыя вершы былі надрукаваны ў студэнцкай газете «Советский студент» Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 2012 годзе з’явіўся першы вершаваны зборнік пад назвай «Асалода» ў які ўвайшлі самыя адмысловыя вершы пра зямлю і тых людзей, што на ёй шчыруе, пра хараство роднага краю і мілых сэрцу палескіх лясоў і палёў. У 2014 годзе з’явіўся новы вершаваны зборнік «Вяртанне». Яго вершы друкаваліся ў «Сельской газете», зборніках вершаў народнага літаратурнага аб’яднання «Парнас» Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі "Акадэмічны вянок (вып. 5 і 6). Піша на беларускай і рускай мовах.
Узнагароды ордэн «Вернасць і вера» Міжнароднага дабрачыннага фонда «Сям’я — Яднанне — Айчына». медаль «60 лет победы в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.». медаль"90 год узброеных сил РБ". медаль «65 год вызвалення Рэспублики Беларусь ад нямецка-фашысцких захопникау». медаль «2000 лет христианству». медаль «За заслугі» Міжнароднага дабрачыннага фонда «Сям’я — Яднанне — Айчына».
Творы Асалода- Мн.: 2012 Вяртанне — Мн.: 2014.
Літаратура Ліпскі, Уладзіміра. Рыгор Бабчанок: жыццё і служэнне зямлі- Мн.:2017 (кніга ўключае аповесць «Бабчанкова асалода» і вершы Р.Бабчанка). Веракса, Г. Хозяин с душою поэта : [в Заширском культурно-спортивном центре Ельского района прошла презентация книги стихов «Асалода» Григория Владимировича Бабченка] / Галина Веракса // Прыпяцкая праўда. — 2012. — 8 снежня. — С. 6. Шаўко, А. «Зямельку родную ару» : [выйшаў паэтычны зборнік Рыгора Бабчанка «Асалода»] / Аляксандр Шаўко // Белорусская нива. — 2012. — 10 ноября. — С. 5. Рынгоўская, Ж. Са шчырай любоўю да родных вытокаў : [выйшаў у свет збонік вершаў Рыгора Бабчанка «Вяртанне»] / Жанна Рынгоўская // Народны голас. — 2014. — 23 ліпеня. — С. 4. Субат, У. «… І малаком абліты грушы» : [выйшаў з друку зборнік вершаў Рыгора Бабчанка] / У. Субат // Сельская газета. — 2014. — 15 мая. — С. 12. Прынятыя ў СПБ: Бабчанок Рыгор Уладзіміравіч : [нар. 24 сакавіка 1957 г. , в. Ленін Жыткавіцкага раёна] // Літаратура і мастацтва. — 2015.— 14 жніўня. — С. 2. Шаўко, А. «Сваё жыццё, сваю краіну на рай замежны не змяню» : [у Ельску адбылася прэзентацыя паэтычнага зборніка *"Вяртанне" Рыгора Бабчанка] / Аляксандр Шаўко // Сельская газета. — 2015. — 24 февраля. — С. 8.
Спасылкі Презентация книги Григория Бобченка «Асалода» Ждановіч Іван, Так сышліся Асобы
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Постаці беларускай сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі