«Міраж» — малы ракетны карабель Чарнаморскага флоту ВМФ Расіі. Прызначаны для абароны марскіх камунікацый, аховы канвояў, барацьбы з надводнымі караблямі ў прыбярэжных раёнах.

Тактыка-тэхнічныя характэрыстыкі Водазмяшчэнне: 730 т. Даўжыня: 59,3 м. Шырыня: 11,8 м. Асадка: 3,08 м. Хуткасць ходу максімальная: 34 вузла. Далёкасць плавання: 3500 міль пры 18 вузлах. Рухавік: дызельны, 3 дызелі М-507А, 30000 к.с., 3 шрубы. Аўтаномнасць плавання — 60 сутак. Узбраенне: 6 пускавых установак ПКР «Малахіт» (6 ракет П-120), 1 76-мм артустаноўка АК-176, 1x6 30-мм артустаноўка АК-630, 1х2 ПУ ЗРК «Аса-М» (20 ракет). Экіпаж: 60 чал.

Гісторыя Пабудаваны ў 1986 годзе. Знаходзіўся ў складзе 166-га Наварасійскага дывізіёна малых ракетных караблёў 41-й брыгады ракетных кацераў. У жніўні 2008 года, уступіўшы ў бой з сіламі ВМФ Грузіі, патапіў грузінскі патрульны кацер «Георгій Тарэлі». 23 кастрычніка 2020 года карабель быў выключаны са складу флоту. У ліпені 2021 года раззброены корпус карабля быў разроблены на металМалы ракетны карабель «Міраж», гістарычная даведка.

Катэгорыя:Ваенныя караблі Чарнаморскага флоту Катэгорыя:Малыя ракетныя караблі праекта 1234.1