До́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Доры.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 3 жніўня 1954 года ў склад Хоўхлаўскага сельсавета Маладзечанскага раёна перададзена вёска АбухаўшчынаПостановление Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сугваздаўскага сельсавета (21 населены пункт: Адамполе, Александрова, Батуркі, Білуці, Будраўшчына, Бярава, Даманоўшчына, Есьманы, Захажэва, Камароўка, Клерымонты, Ласокіна, Леснікі, Лужаны, Мяжэйкі, Навасады, Паліксаўшчына, Родзеўшчына, Седлішча, Сугвазды, Цябуты)Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области . 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Яршэвіцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: Ануліна, Бакшты, Вербаўцы, Гляі, Даўгулі, Дварэц, Кудзеўцы, Мажулева, Навасёлкі Есьманоўскія, Сазонаўшчына, Сарокі, Ядзейкі, Ясьманаўцы), у склад Валожынскага сельсавета перададзена вёска РодзеўшчынаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 821 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,6 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (44 населеныя пункты) — 1424 чалавекі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе