Хвітау () — рака ў Ісландыі.
Пачаткам ракі Хвітау з’яўляецца возера Хвітарватн, што знаходзіцца ў паўднёвай частцы ледавіка Хофсёкюдль, на захадзе Цантральнай Ісландыі. Хвітау цячэ ў паўднёвым кірунку, на адлегласці 40 кіламетраў ад яе вытокаў рака ўстварае вадаспад Гульфос. Мае тры прытокі — Тунгуфлёт, Бруара і Стора-Лакса.
Хвітау перасякае ісландскую нізменнасць ля Грымснеса і цячэ побач з гарой Інгольфсф’ял. Пачынаючы з гэтай кропкі яна мае назву Ёльвусаў і, мінуючы ў сваёй плыні горад Сельфас, упадае ў Атлантычны акіян.
Агульная працягласць Хвітау (разам з Ёльфусай) — 185 кіламетраў. З-за сваіх вясенніх разліваў і вадападаў рака лічыцца самай небяспечнай у Ісландыі.
Катэгорыя:Рэкі Ісландыі