Дзень абаронцаў Украіны () — дзяржаўнае свята Украіны, якое адзначаецца штогод 1 кастрычніка. Уведзена ў 2014 годзе. З 2015 года непрацоўны дзень ва Украіне. Свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, адзначанае 1 кастрычніка, было вельмі значным для запарожскіх казакаў. Менавіта на Пакроў абіраліся новыя старшыні.

Да 2022 года свята адзначалася 14 кастрычніка, бо да 1 верасня 2023 года хрысціянскія цэрквы Украіны жылі па юліянскім календары.

Афіцыйны статус thumb|Памятная манета «Дзень абаронца Украіны» (2015) Дзень абаронца Украіны ўведзены 14 кастрычніка 2014 года загадам Прэзідэнта Украіны. Адначасова быў адменены загад 2009 года, паводле якога Дзень абаронца Айчыны адзначалі 23 лютага.

5 сакавіка 2015 года Вярхоўная Рада Украіны абвясціла 14 кастрычніка выхадным днёмЗакон Украины от 5 марта 2015 года № 238-VIII, Вярхоўная Рада Украіны.

10 кастрычніка 2015 года ўнесены змены ў загад Прэзідэнта Украіны ад 23 жніўня 2004 года «Пра Дзень Дзяржаўнага Сцяга Украіны». Спіс дзяржаўных свят, падчас якіх мясцовым уладам, прадпрыемствам і арганізацыям прапанавана вывешваць дзяржаўны сцяг Украіны, дапоўнены Днём абаронца УкраіныЗагад Прэзідэнта Украіны № 576/2015 от 10.10.2015.

12 кастрычніка 2015 года Нацыянальны банк Украіны ўвёў у зварот 50 тысяч памятных манет «День захисника України» наміналам 5 грыўняўНацбанк вводить в обіг нову монету до Дня захисника України.

14 ліпеня 2021 года Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла законапраект 25 2325 пра ўнясенне змен у артыкул 73 Працоўнага кодэкса Украіны, паводле якога «День захисника України» перайменаваны на «День захисників і захисниць України». Закон уступіў у сілу 5 жніўня 2021 года.

Пасля правядзення Архірэйскага Сабора 24 мая 2023 года стала вядома, што Праваслаўная Царква Украіны будзе прасіць улады перанесці Дзень абаронцаў Украіны, а таксама Дзень украінскай дзяржаўнасці, у сувязі з каляндарнай рэформай, бо Пакроў Прасвятой Багародзіцы ў ПЦУ і УГКЦ з 2023 года будуць адзначаць 1 кастрычніка. 28 чэрвеня 2023 года Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падаў у Вярхоўную Раду Украіны законапраект пра перанос Дня абаронцаў Украіны з 14 кастрычніка на 1 кастрычніка. Законапраект быў прыняты Вярхоўнай Радай Украіны 14 ліпеня 2023 года.

Гл. таксама Святы Украіны

Катэгорыя:Святы Украіны Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:Святы 14 кастрычніка Катэгорыя:Узброеныя сілы Украіны