Анатоль Мікалевіч Хацько (нар. 1974 г., в. Буда Грэская, Слуцкі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Скончыў у 1996 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2006-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь«Уся ваша біяграфія звязана з працай з жывёламі»: Лукашэнка прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі.

У 2005—2006 гадах з’яўляўся галоўным заатэхнікам «Белплемжыўаб’яднанне». У 2006—2007 гадах працаваў на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Мінскаблхлебпрадукт», а ў 2007—2015 гадах — гендырэктарам гэтага ААТ. З 2015 па 2016 год быў намеснікам гендырэктара Беларускага дзяржаб’яднання па племянной жывёлагадоўлі «Белплемжыўаб’яднанне», а з 2016 года — генеральным дырэктарам.

З 2 красавіка 2019 года па 16 сакавіка 2020 годаУказ Президента Республики Беларусь от 16 марта 2020 г. № 97 «Об А.Н.Хотько» — Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.