Чырвона рута — эстрадная песня Уладзіміра Івасюка, напісаная ім у 1970 годзе. Выконвалася ВІА «Смерычка» пад кіраўніцтвам Ляўко Дуткоўскага, а пазней Сафіяй Ратару ў суправаджэнні ВІА «Чырвона рута» пад кіраўніцтвам Анатоля Еўдакіменкі.

«Червона рута» стала адной з самых знакамітых і вядомых украінскіх песень у свеце. Песня прынесла першы поспех не толькі яе першым і выканаўцам, але і самому аўтару, стала лаўрэатам I Усесаюзнага тэлевізійнага фестывалю савецкай песні «Песня-71».

Гісторыя стварэння Червона рута — міфічная кветка карпацкіх павер’яў. Вобраз Чырвонай руты часта сустракаецца ў сучасных ўкраінскіх творах мастацтва. Уладзімір Івасюк напісаў песню ў 1970 годзе, натхнёны творчасцю Уладзіміра Гнацюка, які ў 1906 годзе выдаў зборнік каламыек, дзе прысутнічаюць радкі пра чырвоную руту.

Вядомыя выканаўцы ВІА «Карпаты» ВІА «Смерычка» Сафія Ратару Назар Ярэмчук Васіль Зінкевіч Яраслаў Еўдакімаў Багдан Касапуд Вахтанг Кікабідзэ

Спасылкі Сторінки пам’яті Володимира Івасюка. Червона рута Пісні «Червона рута» виповнюється 45 років

Катэгорыя:Песні СССР Катэгорыя:Песні на ўкраінскай мове