Xbox LIVE — служба шматкарыстальніцкіх анлайн гульняў і лічбавай дыстрыбуцыі, створана і кіраваная карпарацыяй Microsoft.

Службу была створана ў лістападзе 2002 для прыстаўкі Xbox. Пасля яна атрымала значныя абнаўлення пасля выхаду наступных мадэляў прыстаўкі: Xbox 360 у 2005 і Xbox One у 2013. Таксама ў 2007 сістэма была распаўсюджана на персанальныя камп’ютары пад управнинням Windows (гэта называлася Games for Windows — Live).

У 2021 годзе Microsoft перайменавала Xbox Live проста ў «Xbox network», каб уключыць усе свае паслугі, звязаныя з Xbox, і пачала павольна адмяняць увесь брэндынг «Live», пакуль ён не быў цалкам выдалены ў 2023 годзе.

Канкурэнтамі Xbox LIVE ёсць сетка PlayStation Network кампаніі Sony і Nintendo Network кампаніі Nintendo.

Gamertag

Gamertag — гэта універсальны нікнэйм карыстальніка ў Xbox LIVE. Ён павінен быць унікальным, даўжынёй не больш за 15 сімвалаў, ўключаць лічбы, літары і прабелы. Microsoft праводзіць пэўную мадэрацыю нікнэймаў. Напрыклад, у свой час было забаронена ўказваць сэксуальную арыентацыю ў імя карыстальніка, аднак затым ад гэтай практыкі адмовіліся.

Gamertag можа выкарыстоўвацца ў шэрагу службаў, уключаючы Games for Windows — Live, Zune, Клуб распрацоўнікаў XNA і, вядома, увесь шэраг мадэляў Xbox. Акрамя таго, існуе шэраг сайтаў, якія дазваляюць праглядаць акаўнты або кіраваць імі.

Бяспека Microsoft не дазваляе карыстальнікам гуляць на прыстаўках з мадыфікаванай прашыўкай. У 2009 годзе было забанен амаль мільён такіх акаўнтаў.

Даступнасць Па стане на 14 сакавіка 2015 Xbox Live быў даступны ў 42 краінах свету, Беларусі сярод іх не было.

Катэгорыя:Xbox Катэгорыя:Электронная камерцыя