Халіф Белкасім Хафтар (; нар. 1943, Адждабія, Лівія) — лівійскі ваенны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1943 годзе ў горадзе Адждабія ў берберскай сям’і з племя фарджані. Скончыў Акадэмію Ваеннага ўніверсітэта ў Бенгазі. У 1969 годзе, будучы 26-гадовым кадэтам, Халіфа Хафтар удзельнічаў у арганізаваным Муамарам Кадафі перавароце, які зрынуў манархію, і ў рэшце рэшт стаў адным з вышэйшых афіцэраў і галоўных набліжаных лідара Лівіі. У 1977—1978 гадах ён скончыў вышэйшыя афіцэрскія курсы «Выстрал» у СССР, а ў 1983 годзе быў слухачом курсаў у Акадэміі імя М. В. Фрунзэ і, як і многія арабскія вышэйшыя афіцэры таго часу, вывучаў рускую мовуЗнание маршала — Газета Коммерсантъ № 31 (6025) от 20.02.2017.

У 80-я Хафтар прыняў удзел у лівійска-чадскай вайне, падчас якой Кадафі прызначыў яго галоўнакамандуючым. У 1987 годзе ён дапусціў шэраг памылак, што прывяло да разгрому лівійскай арміі і палону Хафтара. Лівійскі лідар публічна адмовіўся ад вызвалення свайго генерала. Пасля гэтага ўзлаваны Хафтар пачаў будаваць змову супраць Кадафі, плануючы разам з іншымі праціўнікамі ўлады ўварвацца ў Лівію з Чада. Аднак з-за дзяржперавароту ў апошнім ён вымушаны быў бегчы ў Кенію, а пасля ў ЗША.

У 1996 годзе Хафтар пры падтрымцы ЦРУ паспрабаваў узначаліць паўстанне ў гарах паўднёвай Лівіі, але яно пацярпела няўдачуФельдмаршал Каддафи готовится объединить Ливию российским оружием. Частка людзей былі схоплены і пакараны смерцю. Пасля ўварвання ЗША ў Ірак у 2003 годзе Кадафі, да таго адзін з самых лютых ворагаў Амерыкі, пагадзіўся адмовіцца ад праграмы па распрацоўцы ядзернай зброі і зрабіў крокі да збліжэння з Вашынгтонам. У ЦРУ страцілі цікавасць да ХафтараМятежный сын Каддафи. Станет ли Халифа Хафтар диктатором Ливии.

У сакавіку 2011 года, пасля пачатку грамадзянскай вайны ў Лівіі, Хафтар адправіўся ў Бенгазі. Ваенны прадстаўнік мяцежнікаў паведаміў, што Хафтар далучыўся да апазіцыі і прызначаны камандуючым, але ў Пераходным нацыянальным савеце гэта абвергліLibyan rebel efforts frustrated by internal disputes over leadership | World news | The Guardian. У красавіку 2011 года камандуючым узброеных сіл рэвалюцыянераў быў Абдул Фатах Юніс, яго памочнікам быў Амар Эль-Харэры (камандуючы штаба), а Хафтар стаў трэцім сярод старэйшага каманднага складу, камандуючым сухапутнымі сіламі ў званні генерал-лейтэнанта. А не знайшоўшы падтрымкі, Хафтар вярнуўся назад у ЗША.

У ліпені 2012 года ў Лівіі прайшлі першыя дэмакратычныя выбары ва Усеагульны нацыянальны кангрэс, дзе перамогу атрымала шырокая кааліцыя лібералаў і цэнтрыстаў. Хоць ісламісты прайгралі выбары, яны знайшлі іншы шлях ва ўладу. У маі 2013 года яны заклікалі парламент прыняць закон, які забараняе былым членам урада Кадафі займаць дзяржаўныя пасады, у выніку чаго ім удалося нейтралізаваць некалькі ключавых супернікаў.

14 лютага 2014 года Хафтар выступіў па тэлебачанні, абвясціўшы аб роспуску парламента і стварэнні «прэзідэнцкага камітэта» і кабінета, якія будуць кіраваць краінай да новых выбараў, хоць было незразумела, як яму ўдасца рэалізаваць свае намеры. Хафтар ездзіў па краіне, сустракаючыся з людзьмі і арганізуючы сваю армію з дапамогай ранейшых таварышаў па службе.

16 мая 2014 года Хафтар абвясціў аб пачатак наступлення на групоўкі радыкальных ісламістаўИТАР-ТАСС: Международная панорама — Ливийская армия объявила о приостановке работы временного парламентаМятежный ливийский генерал обещает очистить Бенгази от террористов | РИА Новости у Бенгазі пад кодавай назвай «Годнасць Лівіі». Аперацыю Хафтара віталі шматлікія лівійцы, незадаволеныя хаосам, пануючым у краіне. Парламент пагадзіўся склікаць новы заканадаўчы орган, Палату прадстаўнікоў. На чэрвеньскіх выбарах ісламісты зноў пацярпелі паразу, але, перш чым новы парламент здолеў сабрацца, баевікі пры падтрымцы атрада з горада Місурата атакавалі міжнародны аэрапорт Трыпалі, спрабуючы адбіць яго ў сіл Хафтара. Будынак аэрапорта быў разбураны, самалёты знішчаны, загінулі каля 100 чалавек.

3 сакавіка 2015 года прызначаны вярхоўным галоўнакамандуючым ЛНА. 15 верасня 2016 году атрымаў чын фельдмаршала ад Палаты прадстаўнікоў Лівіі.

У студзені 2017 года, прасоўваючыся на поўдзень Лівіі, сілы Хафтара сутыкнуліся з сіламі, лаяльнымі Ураду нацыянальнай згоды, які Хафтар не прызнаваў. Гэта выклікала непакой у ААН і на Захадзе. 14—15 жніўня 2017 года ў Маскве Хафтар правёў ерамовы з С. Лаўровым і С. Шайгу, дзе абмяркоўвалася пытанне ваеннай дапамогі РФ ЛівііКомандующий ливийской армией попросил у России военной помощи // РИА Новости, 14.08.2017 . У перыяд з 2014 па 2018 пад кіраўніцтвам Хафтара ад ісламістаў былі вызвалены такія гарады, як Дэрна, Бенгазі, Рас-Лануф, Эс-Сідр і іншыя. 4 красавіка 2019 года камандуючы Лівійскай нацыянальным войскам маршал Халіф Хафтар загадаў войскам пачаць наступленне на сталіцу краіны Трыпалі. 13 студзеня 2020 года ў Маскве павiнна была прайсцi сустрэча паміж кіраўніком УНЗ Фаiзам Сараджам і Халіфам Хафтарам, а таксама прадстаўнікамі іншых лівійскіх сілВ МИД подтвердили встречу Хафтара и Сарраджа в Москве, але Фаiз адмовіўся весці перамовы з апанентам. 27 красавіка на фоне двоеўладдзя і грамадзянскай вайны фельдмаршал абвясціў аб пераходзе ўлады ў Лівіі ад Палаты прадстаўнікоў да армііХафтар объявил о переходе власти в Ливии к армии.

У верасні 2021 года сышоў з пасады кіраўніка ЛНА для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарахХафтар ушел с поста для участия в выборах президента Ливии. На час перадвыбарчай гонкі ён перадаў свае паўнамоцтвы генерал-палкоўніку Абдэль Разаку ан-Надуры.

Здароўе 11 красавіка 2018 гады французская газета «Le Monde» паведаміла, што ў Бенгазі Хафтар перанёс інсульт і знаходзіцца ў коме. Фельдмаршал быў дастаўлены ў бальніцу Амана, а пазней у клініку ПарыжаСМИ сообщили об инсульте у ливийского маршала Хафтара. Выданне «Middle east eye» са спасылкай на еўрапейскага дыпламата паведаміла, што ў Хафтара рак лёгкіх. Ананімныя лекары пацвердзілі інфармацыю аб інсульцеEXCLUSIVE: Libya’s Haftar 'suffering irreversible brain damage'. Ужо 13 красавіка ў СМІ з’явілася інфармацыя пра смерць камандуючага арміяй ЛівііИсточник сообщил о смерти лидера Ливийской национальной армии Хафтара. Аднак інфармацыя пра смерць не пацвердзілася і 26 красавіка Халіфа Хафтар вярнуўся ў БенгазіМаршал Халифа Хафтар, о «кончине» которого сообщали СМИ, вернулся в Ливию.

Спасылкі Твиттер Х.Хафтар аль-Мисмари: «От России нам нужно только оружие и боеприпасы» // Газета.Ru, 15 сентября 2017

Катэгорыя:Фельдмаршалы і маршалы Катэгорыя:Ваенныя Лівіі