Tatoeba (Татоэба, ад яп. 例えば «напрыклад») — інтэрнэт-платформа для збору прыкладаў сказаў і іх перакладаў на мовы свету і існуючая ў яе рамках сістэма паралельных моўных корпусаў. З’яўляецца каштоўным рэсурсам для вывучэння замежных моваў і атрымання звестак аб рэальным функцыянаванні і сучасным стане канкрэтнай мовы. Функцыянаванне падобнае да праектаў Вікімедыя:
матэрыял ліцэнзуецца пад свабоднымі ліцэнзіямі CC2 і СС0, матэрыял можа дадаваць кожны жадаючы, але апастэрыёры ўвесь кантэнт калектыўна мадэруецца супольнасцю носьбітаў (носьбіцтва моваў павінна сістэматычна адлюстроўвацца ў профілях карыстальнікаў), акрамя таго, дзеля павышэння якасці сказаў кожная фраза прывязваецца да адмысловага карыстальніка, адказнага за яе моўны «дабрабыт»; існуе кадыфікаваная сістэма правілаў, апісваючая пазіцыі праекта ў дачыненні да паходжання сказаў, згадвання вядомых асоб і ўдзельнікаў праекта і г.д.
Праект заснаваны ў 2006 годзе. У сакавіку 2019 года налічвае 333 моўныя раздзелы, сярод якіх ёсць рэдкія мовы (суахілі, мальтыйская і г.д.) і нават штучныя. Інтэрфейс даступны і па-беларуску.
У 2019 годзе агульная колькасць сказаў перавышае 7 мільёнаў, з іх у беларускай частцы больш за 8 тысяч. Да кожнага сказа можна дадаць аўдыёзапіс. Але гэтая працэдура няпростая, таму фонд аўдыё папаўняецца павольна.
Спасылкі Галоўная старонка сайта Прынцыпы дзеяння Карыстальніцкая насычанасць розных моўных сегментаў праекта
Катэгорыя:Прыкладная лінгвістыка Катэгорыя:Вывучэнне моў Катэгорыя:Сайты