Лаадыка I (III стагоддзе да н.э. — памерла раней за 236 да н.э.) — першая жонка цара Дзяржавы Селеўкідаў Антыёха II ТэасаLaodice I article at Livius.org .

Паходжанне Лаадыка была дачкой Ахея ад невядомай грачанкі. Яе бацька быў уплывовым арыстакратам, які меў зямельныя ўладанні ў Анатоліі, а таксама быў звязаны з дынастыяй СелеўкідаўGrainger, A Seleukid prosopography and gazetteer p.8. У яе была сястра Антыяхіда і два брата — Аляксандр і АндрамахGrainger, A Seleukid prosopography and gazetteer p.47.

Ахей быў другім сынам Селеўка I Нікатара.Seleucid genealogy Seleucus I Nicator article at Livius.org Імя Лаадыкі тлумачыцца сувяззю з СелеўкідаміBillows, Kings and colonists: aspects of Macedonian imperialism p.97, бо так звалі яе цётку і прабабулю яе бацькі.

Замужжа Дата нараджэння Лаадыкі невядомаяSeleukid Genealogies and Biographies — Antiochos II , і мала вядома пра яе дзяцінства. Яна стала жонкай свайго стрыечнага брата Антыёха II да 266 года да н.э., калі ён яшчэ не стаў царом.

У 261 годзе да н.э. памёр Антыёх I Сатэр, і кіраўніком стаў Антыёх II. Лаадыка I нарадзіла жонку пецярых дзяцей: Селеўка II, Антыёха Гіеракса, Апаму, Стратаніку Кападакійскую і ЛаадыкуBiographical information on Antiochus II Theos .

Развод У 252 годзе да н.э. па выніках другой сірыйскай вайны, Антыёх заключыў з Пталамеем II мірны дагавор. Селеўкід быў вымушаны пакінуць Лаадыку і ажаніцца з дачкой Лагіда — Берэніка з умовай, што дзеці ад гэтага саюза стануць кіраўнікамі Селеўкідскай дзяржавыBromiley, International Standard Bible Encyclopedia: A-D p.144.

Нягледзячы на тое, што Лаадыка перастала быць царыцай, яе палітычны статус заставаўся вельмі высокім. Антыёх II пасля разводу аддаў ёй зямельныя ўладанні ў АнатолііBillows, Kings and colonists: aspects of Macedonian imperialism p.126, і цяпер яна кіравала маёнткамі ў Гелеспонце, каля горада Кізік, Іліёна і Карыі. У горадзе Сарды ў царскіх запісах было адзначана, што яе землі лічыліся царскіміBillows, Kings and colonists: aspects of Macedonian imperialism p.p.114-5.

Па ўмовах дагавора аб разводзе, Лаадыка магла купляць і прадаваць зямлюAperghis, The Seleukid royal economy: the finances and financial administration of the Seleukid empire p.102. Антыёх даў ёй час для рашэння пытання аб лёсе маёнткаўAperghis,The Seleukid royal economy: the finances and financial administration of the Seleukid empire p.103.

Яна атрымлівала даход ад штогадовага збору ўраджая, а таксама ад любой іншай дзейнасці ў падкантрольных уладаннях. Апроч гэтага, яна была вызвалена ад выплаты падатку на маёмасцьAperghis,The Seleukid royal economy: the finances and financial administration of the Seleukid empire p.144.

Смерць Антыёха II. Трэцяя сірыйская вайна Ад шлюбу з Берэнікай у цара з’явіўся сын Антыёх. 28 студзеня 246 года да н.э. Пталамей II памёр, і яго прастол перайшоў да Пталамея III. Пасля гэтай падзеі Антыёх пакінуў Берэніку, і адправіўся ў Эфес да Лаадыкі I. Яе першага сына ён назваў сваім пераемнікам.

У 246 да н.э. Лаадыка атруціла Антыёха II і загадала забіць Берэніку з яе сынамАпіян, Сірыйскія справы, 65. Селеўк II стаў спадчыннікам прастола свайго бацькі, а яго брат Антыёх Гіеракс стаў яго суправіцелем.

Брат Берэнікі, Пталамей III пачаў ваенныя дзеянні супраць Селеўкідаў, якія перайшлі ў трэцюю сірыйскую вайну, таксама вядомую як Вайна Лаадыкі. Лагід паланіў Лаадыку I і забіў яе. У час вайны, у 244 годзе да н.э. яна падтрымала свайго малодшага сына ў барацьбе з Селеўкам. Так у дзяржаве Селеўкідаў пачалася 17-гадовая грамадзянская вайна.

Крыніцы

Літаратура Laodice I article at Livius.org Antiochus II Theos article at Livius.org Seleucus I Nicator article at Livius.org Seleukid Genealogies and Biographies — Antiochos II Seleucid genealogy R.A. Billows, Kings and colonists: aspects of Macedonian imperialism, BRILL, 1995 G.W. Bromiley, International Standard Bible Encyclopedia: A-D, Wm. B. Eerdmans Publishing, 1995 J.D. Grainger, A Seleukid prosopography and gazetteer, BRILL, 1997 G.G. Aperghis, The Seleukid royal economy: the finances and financial administration of the Seleukid empire, Cambridge University Press, 2004

Катэгорыя:Селеўкіды Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў III стагоддзя да н.э.