Звычайны прэзідэнт () — дакументальны фільм рэжысёра Юрыя Хашчавацкага, выпушчаны ў 1996 годзе. Кінаспроба высвятлення перамогі Аляксандра Лукашэнкі на выбарах у 1994 годзе. Праца ўзнагароджаная Прэміяй міру на Берлінскім кінафестывалі, Гран-пры «Human Rights Watch» у Нью-Ёрку, прызам «Залатая брама» ў Сан-Францыска. Аўтар сцэнару стужкі — Леанід Міндлін, у якасці прадзюсара выступіў Пётр Марцаў. У стужцы зняўся экс-міністр МУС Беларусі Юрый Захаранка, які ў 1999 годзе будзе выкрадзены недалёка ад свайго дому. Фільм дазваляе вярнуць у памяці факты з нядаўняй гісторыі і гісторыю з пункту гледжання, далёкай ад афіцыйнай.

Літаратура

Спасылкі

Глядзець фільм «Звычайны прэзідэнт» на тэлеканале Белсат

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы Юрыя Хашчавацкага Катэгорыя:Фільмы Беларусі Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі