Луканга () — балотны экарэгіён у Цэнтральнай правінцыі Замбіі. Агульная плошча — 2600 км².
Балоты Луканга складаюцца з асноўнай часткі ў западзіне амаль круглявай формы з ярка акрэсленымі берагамі плошчай 1850 км² і поймавых балот уздоўж рэк Луканга і Кафуэ. Доўгі час лічылася, што западзіна з'яўляецца старажытнай астраблемай. Геалагічнае даследаванне 2002 г. паставіла гэта пад сумненне. Западзіна сілкуецца вадою ў вільготны сезон або ў час паводкі ракі Кафуэ.
Балоты Луканга насяляюць 316 відаў птушак. 8 лістапада 2005 г. яны былі абвешчаны Рамсарскім водна-балотным угоддзем.
Традыцыйным заняткам мясцовых жыхароў з'яўляецца рыбалоўства. У 1992 г. было здабыта 2 613 т рыбы. У наш час камерцыйны лоў не вядзецца.
Спасылкі Zambia names Lukanga Swamps as its third Ramsar site Lukanga Swamp Hydrological Evaluation and Ecosystem Valuation of the Lukanga Swamps Is the Bangweulu Basin in Zambia the Eroded Remnant of a Large, Multiring Impact Crater? CHRISTIAN KOEBERL, African meteorite impact craters: characteristics and geological importance
Катэгорыя:Метэарытныя кратары на Зямлі Катэгорыя:Геаграфія Замбіі