Лясны́ (, ) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бараўлянскага сельсавета. Размешчаны непадалёк ад трасы Мінск — Лагойск, 6,5 км ад Мінска.
Гісторыя Пасёлак заснаваны ў чэрвені 1960 г. Да 9 жніўня 1979 года пасёлак уваходзіў у склад Зеленалужскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..
Насельніцтва 1999 год (перапіс) — 7718 чалавек 2009 год (перапіс) — 11 260 чалавек 2018 год — 19 371 человек
Транспарт
Мае наладжаную непасрэдную сувязь з Мінскам (маршруты гарадскіх аўтобусаў (№ 113с, 115э, 143, 145с) і маршрутных таксі (№ 1151, 1409)). Гэта з'яўляцца адной з прычын таго, што пасёлак актыўна забудоўваецца (у прыватнасці, квартал Зялёны Бор).
Ахова здароўя Пасёлак з’яўляецца вядомым цэнтрам аховы здароўя рэспубліканскага значэння. Тут знаходзіцца Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя АляксандраваРэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава (палатны блок — архітэктары П. Казакова, Ф. Іванчанка, А. Ярушын), адкрыты ў 1960 г. ў якасці НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР.
Акрамя таго, у Лясным размешчаны Мінская абласная клінічная бальніца (1967, архітэктары В. Ладыгіна, А. Канстанціновіч), якая з’яўляецца клінічнай базай Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, і Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца. Пры МАКБ функцыянуюць Рэспубліканскі цэнтр уралогіі і андралогіі і Рэспубліканскі цэнтр пластычнай і рэканструкцыйнай мікрахірургіі.
Функцыянуе Рэспубліканскі клінічны шпіталь ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны (архітэктары М. Гулько, У. М. Крывашэеў).
Навука Пры РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава існуе савет Д.03.12.01 па абароне дысертацый па медыцынскіх навуках: анкалогіі (спецыяльнасць 14.01.12) і прамянёвай дыягностыцы і прамянёвай тэрапіі (спецыяльнасць 14.01.13).
Славутасці
Касцёл Маці Божай успамогі вернікаў
Спасылкі
Аграгарадок Лясны і Бараўляны РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца Мінская абласная клінічная бальніца Рэспубліканскі клінічны шпіталь ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Васьков Н. В Лесном приятные заботы // Рэспубліка. — 2007. — № 112(4291). — 20 чэрвеня Квартал «Зялёны Бор»
Катэгорыя:Бараўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1960 годзе