Аляксандр Міхайлавіч Люцко́ ( — ) — вучоны ў галіне ядзернай фізікі і радыеэкалогіі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (1969), прафесар (1997).
Біяграфія Нарадзіўся 23 студзеня 1941 года ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці.
У 1963 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогііЛюцко Александр Михайлович // Сайт Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Дз. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1970 года выкладаў на кафедры ядзернай фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1987 гг. на пасадзе загадчыка лабараторыяй інструментальных і радыеізатопных метадаў даследавання Ціхаакіянскага інстытута біяарганічнай хіміі.
З 1992 года працаваў рэктарам Міжнароднага вышэйшага каледжа па радыеэкалогіі імя А. Дз. Сахарава, створанага пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Займаўся альпінізмам. Загінуў 4 верасня 1997 года пры ўзыходжанні на гару ў ІспанііСтаронка памяці на сайце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць А. М. Люцко належаць навуковыя працы па ізатопнай біяінтраскапіі, радыеактыўных індыкатарах для біятэхналогій. Займаўся вывучэннем наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Аўтар 69 апублікаваных навуковых прац, у тым ліку 2-х манаграфій і 4-х навучальных дапаможнікаў па радыяцыйнай бяспецы для сярэдніх школ. Па ініцыятыве А. М. Люцко і пад яго кіраўніцтвам была распрацавана Канцэпцыя радыеэкалагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Быў абраны сапраўдным членам Нью-Ёркскай акадэміі навук. Уваходзіў шэраг міжнародных арганізацый.
Літаратура
Спасылкі Люцко Александр Михайлович // Сайт Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Дз. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Старонка памяці на сайце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава
Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Рэктары МДЭІ імя А. Дз. Сахарава