Авад Мухамед Ахмед ібн Ауф або Авад бэн Ауф (; нар. 1954) — дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Судана . Выконваў абавязкі прэзідэнта Судана 11—12 красавіка 2019 года.

Біяграфія Ауф займаў пасаду начальніка ваеннай разведкі, а таксама старшыні Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў, перш чым быў вызвалены ад пасады ў чэрвені 2010 года ў рамках буйной ваеннай перастаноўкі.

Ауф быў у спісе грамадзян, на якіх у маі 2007 года былі накладзены санкцыі з боку ЗША. У Вашынгтоне былі незадаволены яго добрымі сувязямі з Іранам. Акрамя гэтага генерал падазраваўся ў тым, што ён аддаваў загады жорстка распраўляцца з мірным насельніцтвам падчас вайны ў Дарфурыnashaniva.by. Заяўляецца, што ібн Ауф мог каардынаваць авіябамбардзіроўкі мірных жыхароў, атакі на вёскі, перасяленні іх жыхароў і масавыя гвалтаванніbelsat.eu.

Пасля 2010 года ён некаторы час займаў пасаду пасла Судана ў Амане.

23 лютага 2019 года Ауф быў першым віцэ-прэзідэнтам Судана, змяніўшы Бакры Хасана Салеха на гэтай пасадзе пасля роспуску ўрада прэзідэнтам Амарам аль-Башырам, які адбыўся ў выніку масавых пратэстаў.

11 красавіка 2019 года Авад бэн Ауф аб’явіў аб затрыманні Амара аль-Башыра і распусціў дзеючыя органы ўлады, а затым узначаліў новы Ваенны пераходны саветУ Судане назвалі новага кіраўніка краіны.

12 красавіка падаў у адстаўку дзеля захавання адзінства ўзброеных сілаў, назваўшы сваім пераемнікам генерала Абдэль Фатаха БурханаГлава Военного совета Судана ушел в отставку. Адстаўка адбылася на фоне масавых пратэстаў з патрабаваннем найхутчэйшых палітычных пераўтварэнняў.

Катэгорыя:Прэзідэнты Судана Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Ваенныя Судана