Дзераўня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Дзераўная.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Дзераўноўскі сельсавет у складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Дзераўная. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя сельсавета разам з тэрыторыяй Мешыцкага сельсавета ўвайшла ў склад зноў створанага Хотаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4..
24 снежня 2011 года Хатаўскі сельсавет быў перайменаваны ў Дзераўнянскі, цэнтр перанесены ў вёску ДзераўнаяРешение Минского областного Совета депутатов 24 декабря 2011 г. № 134 О переименовании сельсоветов Столбцовского района .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2798 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 63,6 % — палякі, 32,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія; паводле перапісу 2019 года — 2269 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў: Агароднікі Барок Беламошша Беліца Дзераўная Дзяражнае Заброддзе Зарэчча Круговіны Лубень Ніўнае Падляскоўе Скрошчына Хатава Хатоўка Школьны Янкавічы
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Івянецкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2011 годзе