Ігар Міхайлавіч Казлоўскі (нар. 1956, г. Гродна) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1960 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчык Латан). У 1983—1988 гадах намеснік галоўнага архітэктара г. Гродна па ландшафце; у 1988—1992 гадах архітэктар у гродзенскім філіяле інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя»; у 1992—2004 гадах працаваў у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект»; з 2004 года галоўны архітэктар праектаў у ААТ «Гроднажылбуд».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1995 года.

Узнагароды Лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля за праект комплекснага добраўпарадкавання гістарычнага цэнтра г. Навагрудка (1999) як лепшую працу ў галіне тэрытарыяльнага развіцця, горадабудаўніцтва і архітэктуры.

Творчасць

Асноўныя працы: рэгенерацыя гістарычнага цэнтра г. Гродна; комплекснае добраўпарадкаванне гістарычнага цэнтра г. Навагрудка; рэканструкцыя і добраўпарадкаванне цэнтра г. Смаргонь да 500-годдзя горада; комплексная рэканструкцыя цэнтра г. п. Мір; касцёл Маці Божай Тройчы Цудоўнай ў г. Масты (у сааўтарстве з А. Штэнам)Александр Штен. Свобода для творчества. // Архитектура и строительство № 3 (169) 2005 г.; касцёл Святога Іосіфа Рамесніка ў г. Скідзель; касцёл в. Субачы Ваўкавыскага раёна; рэканструкцыя хрысцільні Свята-Пакроўскага сабора; група жылых і адміністрацыйных будынкаў па вул. В. Траецкая; рэканструкцыя будынка па вул. Дамініканская, 10, рэканструкцыя будынка па вул. Віленская, 1 пад адміністрацыйна-бытавое; мікрараён па вул. Вясенняй, адміністрацыйныя будынкі па вул. Пушкіна № 8, 9; касцёл Найсвяцейшага Збавіцеля ў мікрараёне Дзевятоўка (2000-я, у сааўтарстве з А. Штэнам, Т. Чорнай)Т. В. Габрусь. Актуальныя сродкі архітэктурна-мастацкай выразнасці сучасных каталіцкіх храмаў  — усе ў Гродне.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Скідзеля Катэгорыя:Архітэктары Навагрудка Катэгорыя:Архітэктары Мастоў Катэгорыя:Архітэктары Беларусі