Леў Сцяпанавіч Ляхо́віч (; ,  — ) — вучоны ў галіне металазнаўства, доктар тэхнічных навук (1970), прафесар (1971).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Перм. У 1948 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны тэхналагічны інстытут. Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце, у 1962—1975 гг. — прарэктар.

Навуковая дзейнасць Л. С. Ляховічу належаць навуковыя працы ў галіне тэрмічнай апрацоўкі пракату, азатавання і барыравання сталі, сіліцыраванні металаў і сплаваў, хіміка-тэрмічнай апрацоўкі металаў. Сярод апублікаванага: Повышение стойкости штампового инструмента методом химико-термической обработки. — Мн., 1971. (разам з Л. Р. Варашніным і Дз. П. Карпенкам) Химико-термическая обработка металлокерамических материалов. — Мн., 1977. (у сааўтарстве) Специальные стали: учеб. пособие для вузов по спец. 0407 «Металловедение, оборудование и технология термической обработки металлов» / Л. С. Ляхович. — Минск: Вышэйш. шк., 1985. — 208 с.: табл., рис. — Библиогр.: с. 206—207. Борирование стали. — М.: Металлургия, 1978. (разам з Л. Р. Варашніным).

Літаратура  — С. 437.

Спасылкі Ляхович, Лев Степанович (доктор технических наук ; 1919—1990) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Постаці савецкага металазнаўства Катэгорыя:Металазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Выпускнікі МАТІ