Шчэ́піцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Даматканавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шчэпаўшчынскі сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шчэпаўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна. У 1963 годзе сельсавет перайменаваны ў Шчэпіцкі, цэнтр сельсавета — у Шчэпічы. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Клецкага раёна. 25 красавіка 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Даматканавіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Арда, Даматканавічы, Жылічы, Сцяпужычы, Якшычы)Решение Минского областного Совета депутатов от 25 апреля 2007 г. № 30 Об упразднении Домоткановичского сельсовета Клецкого района . 17 мая 2007 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ДаматканавічыРешение Клецкого районного Совета депутатов от 17 мая 2007 г. № 21 О переносе административно-территориального центра.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2351 чалавек, з іх 96,6 % — беларусы, 1,5 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1924 чалавекі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе