Лошыца — жылы раён у Мінску. Названы ад былой вёскі Лошыца 1-я. Размешчаны ў паўднёвай частцы горада, ад МКАД аддзелены вуліцай Прушынскіх, мікрараёны Лошыцы пабудаваны абапал Ігуменскага тракту. Адзін з самых новых раёнаў Мінска — забудова пачалася ў 2000 годзе. Разлічаны на 50 тысяч жыхароў.
Паблізу раёна, у сутоках рэк Свіслачы і Лошыцы, каля былой вёскі Лошыца 1-я (вуліца Чыжэўскіх) знаходзіцца Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс — помнік сядзібна-паркавага мастацтва другой паловы XIX стагоддзя.
Асноўныя вуліцы
Ігуменскі тракт вул. Прушынскіх вул. Чыжэўскіх вул. Уладзіслава Сыракомлі вул. Янкі Лучыны
Інфраструктура
Грамадская інфраструктура
У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. У кожным мікрараёне створана развітая сетка гандлёвых аб’ектаў, аптэк і іншых аб’ектаў грамадскага абслугоўвання. У жылым раёне размешчана дзяржаўная натарыяльная кантора № 1 Ленінскага раёна горада Мінска. У мікрараёне Лошыца-1 размешчаны ГЦ «Гіпа» і ГЦ «Е-сіці».
Транспарт Праз раён праходзяць аўтобусныя, а з 2010 года — тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Лошыца-2.
Транспартная інфраструктура мікрараёнаАфіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» . Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі: Аўтобусныя маршруты: 2c д/с Лошыца-2 — ст. м. Трактарны завод 3с д/с Чыжоўка — Вакзал 48 д/с Чыжоўка — Ландэра Панядзелак — пятніца 51 д/с Чыжоўка-1 — чыг.пр. "Лошыца" 65 д/с Лошыца-2 — Гарадскі Вал 67 д/с Чыжоўка — Калядзічы Панядзелак — пятніца 81э д/с Лошыца-2 — Вакзал Панядзелак — пятніца 85с д/с Дружная — Гатава 88с д/с Ангарская-4 — Ландэра 98с д/с Лошыца-2 — ст. м. Магілёўская Панядзелак — пятніца 102 д/с Чыжоўка — Вакзал 114с д/с Чыжоўка — Аўтарынак 124 д/с Лошыца-2 — ст. м. Пушкінская 134с д/с Чыжоўка — д/с Малінаўка-4 Панядзелак-пятніца 148с д/с Шабаны — Ландэра 175э Вакзал — Калядзічы Панядзелак-пятніца 176э д/с Сярова — д/с Шабаны Панядзелак-пятніца 191 д/с Лошыца-2 — Варанянскага Панядзелак-пятніца Тралейбусныя маршруты: 6 д/с Лошыца-2 — Вакзал 15 д/с Лошыца-2 — д/с Дражня Панядзелак — пятніца 22 д/с Лошыца-2 — д/с Карастая 24 д/с Лошыца-2 — д/с Серабранка 50 д/с Лошыца-2 — ст.м. Аўтазаводская
Славутасці Побач з жылым раёнам знаходзіцца сядзібна-паркавы комплекс Прушынскіх — помнік сядзібна-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагоддзяў. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне Мінска ў сутоках рэк Свіслач і Лошыца. Парк з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння.
Раён таксама вядомы Лошыцкім ярам — месцам дзе праводзіліся масавыя расстрэлы органамі НКУС у 1937—1941 гадах.
У ваколіцах жылога раёна знаходзяцца Лошыцкія курганныя могільнікі.
Вядомыя асобы Іосіф Аляксандравіч Бельскі
Крыніцы
Спасылкі
Маёнтак Любанскіх (Прушынскіх) ў Юркавым куточку
Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)