Шырын Акінэр (16 чэрвеня 1943 — 6 красавіка 2019) — брытанская мовазнаўца, даследніца славянскіх і цюркскіх моваў і літаратураў, эксперт па Цэнтральнай Азіі, даследніца беларускіх кітабаў.
Біяграфія Нарадзілася 16 чэрвеня 1943 года ў горадзе Дака, Брытанскай Індыі, у сям’і пакістанскага амбасадара і валійкіhttps://catalogue.bnf.fr/ark:/12148/cb12232669h. Вучылася ў Лонданскім ўніверсітэце, дзе здабыла першую навуковую ступень у сферы cлавянскага мовазнаўства і турэцкай мовы і літаратуры (асманскай і сучаснай). У 1980 годзе ва Універсітэцкім каледжы Лондана абараніла дактарат на тэму «Рэлігійная лексіка татарска-беларускага кітаба са збораў Брытанскай бібліятэкі».https://ethos.bl.uk/OrderDetails.do?did=2&uin=uk.bl.ethos.236803
З 1970-х гадоў Шырын Акінэр падтрымлівала цесныя кантакты з брытанскімі беларусамі, перадусім з Беларускай бібліятэкай імя Францішка Скарыны і яе кіраўніком айцом Аляксандрам Надсанам.
Выкладала ў школе ўсходніх і афрыканскіх даследаванняў. У 2013 годзе была ўганараваная прэміяй імя Чынгіза Айтматава за шматгадовае вывучэнне рэгіёну.
Таксама Шырын Акінэр даследавала творчасць беларускіх пісьменнікаў у Польшчы. У 1982 годзе ў Беластоку выйшла яе праца «Сучасныя беларускія пісьменнікі ў Польшчы», а ў 1984 годзе ў Лондане — кніга «Мініяцюры» Сакрата Яновіча па-беларуску і па-англійску ў яе перакладзе Шырын Акінэр і з яе прадмовай.
Шырын Акінэр памерла 6 красавіка 2019 годаhttps://fergana.agency/news/106427/.
Сям’я Першы муж Шырын Акінэр быў забіты ў аўтакатастрофе неўзабаве пасля нараджэння яе сына Мэціна. У 1973 годзе яна выйшла замуж за Дэвіда Мітчэлаhttp://www.absociety.org.uk/2019/04/18/shirin-akiner-1942-2019-in-memoriam/.
Крытыка У 2005 годзе праваабарончыя арганізацыі, няўрадавыя арганізацыі і былы амбасадар Вялікабрытаніі ва Узбекістане Крэйг Мюрэй абвінавацілі Шырын Акінэр у распаўсюдзе неаб’ектыўнай і прапагандысцкай справаваздачы аб Андыжанскім расстрэле 13 мая 2005 ва Узбекістане.http://www.turkishweekly.net/comments.php?id=1818 . Крэйг Мюрэй заклікаў Колін Бандзі, дырэктара Школы ўсходніх і афрыканскіх даследаванняў Лонданскага ўніверсітэта, прыняць меры супраць Шырын Акінэр за нібыта спрыянне падману, але той адмовіўся на падставе таго, што погляды Мюрэя былі «неабгрунтаванымі».
Бібліяграфія Violence in Andijan, 13 May 2005: An Independent Assessment, 51pp. Johns Hopkins University, Uppsala University (Sweden), 2005. . The Caspian:Politics, Energy, Security, 405pp. RoutledgeCurzon (UK), 2004. . Tajikistan: Disintegration or Reconciliation?, 95pp. Royal Institute of International Affairs (London), 2001. . The Formation of Kazakh Identity; From Tribe to Nation-State, 83pp. Royal Institute of International Affairs, 1995. . Resistance and Reform in Tibet edited by Robert Barnett and Shirin Akiner : C.Hurst 1994, Indiana University Press.
Спасылкі Радыё Свабода. Памерла брытанская дасьледніца беларускіх кітабаў Шырын Акінэр Ліст Крэйга Мюрэя са скарай да праф. Бандзі Справаздача Акінер па Андыжанскай разні Інтэрв’ю з Акінер на 4 News Channel «SOAS адказвае на абвінавачванні Акінер» Профіль Шырын Акинер
Катэгорыя:Дактары філасофіі Катэгорыя:Мовазнаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Беларусісты