Врэла () — сістэма дзвюх пячор, падводнай і надводнай, каля Скоп’я. Глыбіня дасягае 230 метраў, станам на 2009 год, самая глыбокая падводная пячора на Балканах і другая па глыбіні ў Еўропе, але глыбіня пячор цалкам не даследаваны.

Агульныя характарыстыкі Падводная пячора Врэла знаходзіцца ў каньёне Матка на правым берагу ракі Трэскі каля Скоп’я. Врэла — сістэма з дзвюх пячор, адной зверху — уласна Врэла, другой пад вадой — Падврэла, і азёр. У пячоры вялікая колькасць сталактытаў і сталагмітаў. Асабліва ўражваюць так званыя «калоны блізняты» вышынёй 6 метраў, белага крышталічнага колеру.

У глыбіні пячоры ёсць два возеры — вялікае і малое. Малое возера мае форму лічбы восем. У самай шырокай частцы малое возера мае шырыню 8 м, даўжыню і глыбіню ў 15 метраў. Вялікае возера мае даўжыню 35 м, шырыню 15 м і глыбіню 15-18 м. Сталактыты ў вадзе сведчаць, што раней вады ў пячоры не было. Азёры з’явіліся пасля пабудовы вадасховішчаў у каньёне Матка ў 1936 годзе.

У пячоры ёсць так званая «канцэртная зала», з яе левага боку яе знаходзяцца так званыя «пісьмёнавыя камяні», з сістэмай знакаў, магчыма для пісьма, для расшыфроўкі і інтэрпрэтацыі якіх трэба даследаванні.

Да пячоры Врэла арганізавана дастаўка турыстаў на лодках, падарожжа доўжыцца каля 20 хвілін. Лодка робіць прыпынак каля спецыяльна зробленай платформы, а потым падыходзіць да ўвахода ў пячору. Адразу каля ўвахода знаходзіцца «канцэртная зала», злева — згаданыя «пісьмёнавыя камяні». Цэнтральную прастору займае сталактытавая «дробка» два метры вышынёй. У пячоры жыве мноства кажаноў«Пештерата Врело во Кањонот Матка», Економија и бизнис, година 16, број 178, април 2013, стр. 86-87. (мак.).

Галерэя

Катэгорыя:Пячоры Еўропы Катэгорыя:Геаграфія Паўночнай Македоніі