Рыта Хейварт (, імя пры нараджэнні — Маргарыта Кáрмен Кансіна (),  — ) — амерыканская кінаактрыса і танцорка, адна з найбольш знакамітых зорак Галівуда 1940-х гадоў.

Першая значная роля — у фільме Говарда Хоўкса «Толькі ў анёлаў ёсць крылы» (1939), дзе яна выступала побач з такімі зоркамі, як Кэры Грант і Джын Артур. Якія рушылі пазней «Клубнічная бландынка» (1941) рэжысёра Рауля Уолша, «Кроў і пясок» (1941) Рубена Мамуляна, «Дзяўчына з вокладкі» Чарльза Відара (1944) робяць Рыту Хейварт вядомай і папулярнай. У музычных камедыях «Ніколі не стаць багацей» (1941) і «Ты ніколі не была больш шыкоўнай», дзе Хейварт здымалася ў пары са знакамітым Фрэдам Астэрам. Вяршыняй кар’еры Хейварт стала любоўная меладрама «Гільдыя» Чарльза Відара (1946). Хейварт здымалася таксама ў фільмах Джорджа К’юкара, Орсана Уэлса, Джозефа Манкевіча, Жоржа Латнера і іншых вядомых рэжысёраў.

Катэгорыя:Актрысы ЗША Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Памерлі ад хваробы Альцгеймера Катэгорыя:Танцоўшчыцы