Максім Шышлоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клуба «Старт» з Рыманава (у арэндзе з «Космаса»).
Клубная кар’ера Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, у юнацкім узросце трапіў у склад гродзенскага «Нёмана». З 2015 года пачаў выступаць за дубль гродзенскага клуба, на наступны год замацаваўся ў складзе дубля, стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе быў трэцім брамнікам.
У верасні 2017 года быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту»Вратарь "Немана" остаток сезона проведет в аренде в "Граните", дзе стаў асноўным іграком. У студзені 2018 года на правах арэнды перабраўся ў бабруйскую «Белшыну»"Неман" отдал Шишлова и Бетеню в аренду, прекращена аренда Забелина в "Смолевичи". Спачатку быў другім брамнікам каманды пасля Руслана Капанцова, аднак пазней стаў займаць месца ў асноўным складзе.
У пачатку 2019 года, пасля вяртання з арэнды, зноў стаў трэніравацца з «Нёманам». У сакавіку 2019 года падпісаў новы трохгадовы кантракт з гродзенскім клубамКопач и Шишлов подписали трехлетние контракты с "Неманом". Застаўся на сезон 2019 у складзе «Нёмана» ў якасці другога брамніка, аднак у сувязі з хваробай Сяргея Курганскага правёў першыя два матчы ў Вышэйшай лізе — супраць «Гомеля» (3:2) і салігорскага «Шахцёра» (0:3). У далейшым звычайна заставаўся ў запасе, прыцягваўся таксама да гульняў дубля.
У лютым 2020 года быў арандаваны «Слонімам-2017»"Неман" отдал вратаря в аренду "Слониму-2017", дзе стаў асноўным іграком. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў з клубам кантрактВратарь Шишлов подписал контракт со "Славией". Быў рэзервовым брамнікам, за сезон 2021 правёў 6 матчаў (5 у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Кубку Беларусі). У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клубШишлов покинул "Славию".
У лютым 2022 года вярнуўся ў «Слонім-2017»Вратарь Шишлов перешел в "Слоним-2017". Пакінуў клуб па пагадненні бакоў у ліпені 2022 годаШишлов покинул "Слоним-2017", а ў жніўні далучыўся да «Ізалятара» з Багухвалы з пятага дывізіёна ПольшчыСамые известные белорусы, не так давно уехавшие покорять польский "минор". У лютым 2023 года перабраўся ў «Старт» з Рыманава.
Міжнародная кар’ера У 2017 годзе прыцягваўся да складу моладзевай зборнай Беларусі, дзе з’яўляўся другім брамнікам пасля Дзяніса Шчарбіцкага. 31 мая 2017 года правёў свой адзіны матч за моладзевую зборную, калі ў таварыскай сустрэчы з Расіяй (0:7) выйшаў на поле ў пачатку другога тайма і быў заменены на 83-й хвіліне.
У ліпені 2017 года ў складзе другой зборнай Беларусі паехаў на міжнародны турнір у Тайланд, аднак быў трэцім брамнікам у складзе і на полі не з’яўляўся.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Нёман 7 -8 2016 дубль Нёман 27 -21 2017 (1) дубль Нёман 20 -27 2017 (2) Д2 Граніт 8 -11 2018 Д2 Белшына 14 -10 2019 Д1 Нёман 3 -5 2020 Д2 Слонім-2017 23 -23 2021 Д1 Славія 5 -10 2022 (1) Д2 Слонім-2017 7 -17
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Космас Наватанец Катэгорыя:Ігракі ФК Ізалятар Багухвала Катэгорыя:Ігракі ФК Старт Рыманаў