Усходняя Афрыка — усходняя частка Афрыкі ў экватарыяльным і субэкватарыяльных паясах, паміж Эфіопскім нагор’ем на поўначы, упадзінай Конга на захадзе, ніжнім цячэннем ракі Замбезі на поўдні і Індыйскім акіянам на ўсходзе.
Сюды адносяцца наступныя краіны:
Бурундзі Джыбуці Эрытрэя Эфіопія Кенія Каморскія астравы Мадагаскар Маўрыкій Руанда Сейшэлы Самалі Танзанія Уганда
Часам да Усходняй Афрыкі далучаюць Мазамбік і Судан. Таксама паняцце часта ўжываецца ў дачыненні да краін, размешчаных выключна вакол возера Вікторыя (Кенія, Танзанія, Уганда, Руанда і Бурундзі).
Ва Усходняй Афрыцы жыве каля 200 народнасцяў чатырох моўных груп. Праз значныя культурныя адрозненні ў рэгіёне неаднаразова пачыналіся войны, у тым ліку і грамадзянскія.
Тыпы паселішч Крааль
Літаратура
Катэгорыя:Рэгіёны Афрыкі