Акцябр Паўлавіч Ко́маў ( — ) — вучоны ў галіне дэрматалогіі і венералогіі, доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1977).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе (сучасны адміністрацыйны цэнтр Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). Бацькі — медыцынскія работнікі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе добраахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію. Скончыў Барнаульскае ваенна-пяхотнае вучылішча. У якасці камандзіра ўзвода 201-й стралковай дывізіі прымаў удзел у баях на Калініскім і Паўночна-Заходнім франтах. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі ў 1942 годзе працаваў ваенруком у школе ў горадзе Бійск. З кастрычніка 1943 года вучыўся ў Новасібірскім медыцынскім інстытуце, у 1944—1948 гадах у Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1948—1950 гадах ардынатар, галоўны ўрач раённага скурна-венералагічнага дыспансера ў горадзе Рэчыца. Скончыў клінічную ардынатуру Мінскага медыцынскага інстытута, працаваў галоўным урачом Мінскага скурвендыспансера, начальнікам аддзела Міністэрства аховы здароўя БССР, інструктарам адміністрацыйнага аддзела ЦК Камуністычнай партыі Беларусі ў 1945—1958 гадах, асістэнтам кафедры Мінскага медыцынскага інстытута ў 1958—1963 гадахКомов, Октябрь Павлович // Большая биографическая энциклопедия. 2009.. У 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сравнительная оценка антигенов в реакции Вассермана и реакция оседания эритроцитов в диагностике сифилиса». З красавіка 1963 года да 1987 года А. П. Комаў на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага скурна-венералагічнага інстытута. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы к этиологии и патогенезу псориаза».
Навуковая і грамадская дзейнасць А. П. Комаву належаць навуковыя працы па этыялогіі і патагенезе псарыязу, вывучэнню імуналагічных механізмаў патагенезу скурных захворвання, па венералогіі. Аўтар больш за 130 навуковых прац. Сярод апублікаванага: Красная волчанка. — Мн., 1967. (у сааўтарстве), Венерические заболевания. — Мн., 1981. (у сааўтарстве), Справочник по профессиональным заболеваниям кожи. — Мн., 1981. (у сааўтарстве).
Пад кіраўніцтвам А. П. Комава падрыхтаваны і абаронены 6 кандыдацкіх дысертацый.
А. П. Комаў уваходзіў у склад Прэзідыума вучонага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, неаднаразова абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 1965—1968 гадах займаў пасаду старшыні Рэспубліканскага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў (Беларускай грамадскай арганізацыі дэрматолагаў і венеролагаў).
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн «Знак Пашаны» Дзве Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР медалі
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007
Спасылкі Комаў Акцябр Паўлавiч // База даных «Мой край — Магілёўшчына». Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна История Белорусской общественной организации дерматовенерологов и косметологов
Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Дэрматолагі Беларусі Катэгорыя:Венеролагі Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў