Перніла Крысціна Хіндсефельт (нар. 1968, Табу, Швецыя) ― шведская аніматарка, рэжысёрка, сцэнарыстка, кінапрадзюсарка.

Біяграфія Перніла Хіндсефельт нарадзілася 7 снежня 1968 года. Працавала гукарэжысёрам у ансамблі New Mime ў 1987 годзе, а затым вучылася ў мастацкай школе ў Стакгольме ў 1989 годзе. Працавала з рэкламай у Filmtecknarna AB ў Стакгольме і ў A-Film ў Капенгагене.

Дэбютавала ў 1994 годзе з кароткаметражным фільмам Petitessen, для якога яна таксама напісала сцэнар, прадзюсіравала і аніміравала. Яе другі фільм «Нічога не рабі, пакуль не пачуеш ад мяне» (1995) быў ганараваны некалькімі узнагародамі, у тым ліку Гульдбагге 1996 года ў катэгорыі «Лепшы кароткаметражны фільм».«Pernilla Hindsefelt». Svensk Filmdatabas. Läst 9 augusti 2013.

Фільмаграфія

Рэжысёрка 1994 — Petitessen 1995 — Нічога не рабі, пакуль не пачуеш ад мяне 1998 — Накцюрн 1999 — Дзяўчыны, зоркі і цацкі 2006 — Шахматы 2009 — Ягуар & Бу і Ба

Сцэнарыстка 1994 — Petitessen 1995 — Нічога не рабі, пакуль не пачуеш ад мяне 1998 — Накцюрн 2006 — Шахматы

Прадзюсарка 1994 — Petitessen 1995 — Нічога не рабі, пакуль не пачуеш ад мяне 1998 — Накцюрн

Аніматарка 1991 — Галавакружныя прыгоды Калле Стропа и Гродана Боля 1994 — Petitessen 1995 — Нічога не рабі, пакуль не пачуеш ад мяне 1998 — Накцюрн 2006 — Шахматы

Ролі 1988 — Небяспечнае кіно

Спасылкі

Катэгорыя:Кінарэжысёры Швецыі