Зімовыя Алімпійскія гульні 2010, афіцыйна вядомыя як Гульні XXI Алімпіяды () — міжнароднае спартыўнае мерапрыемства, якое адбылося ў канадскім горадзе Ванкуверы 12 лютага – 28 лютага 2010 года.

Выбар горада Алімпійская асацыяцыя Канады выбрала Ванкувер як прадстаўніка сваёй краіны, аддаўшы яму перавагу перад Калгары, які збіраўся прымаць гульні ў другі раз і Квебекам. 2 ліпеня 2003 на 115 сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта Ванкувер быў прызначаны месцам правядзення гульняў XXI Алімпіяды (ён абышоў паўднёвакарэйскі Пхёнчхан і аўстрыйскі Зальцбург). Дагэтуль Ванкувер двойчы спрабаваў стаць месцам правядзення Зімовых Алімпійскіх гульняў — у 1976 (прайшлі ў Інсбруку) і 1980 (перамог Лэйк-Плэсід).

Сімвалы На эмблеме адлюстравана статуя-інукшук па імені Іланаак, што ў перакладзе з мовы інуктытут азначае «сябар». Выява была ўзята са статуі, якая стаіць на беразе Англійскага заліва ў Ванкуверы. Зялёны, сіні і блакітны колеры абазначаюць лес, горы і акіян, чырвоны — канадскі нацыянальны колер кляновага ліста, жоўты — колер узыходзячага сонца.

Талісманамі гульняў сталі тры выдуманыя істоты: марскі мядзведзь (напалову касатка, напалову белы барыбал), бігфут і т.зв. Сумі — «дух жывёл», у якім аб'яднаны прадстаўнікі фаўны канадскага ціхаакіянскага ўзбярэжжа.

Дывізамі гульняў аб'яўлены радкі з гімна Канады: «З палаючымі сэрцамі» () і «Самых бліскучых подзвігаў» ().

Алімпійскія аб'екты Большасць аб'ектаў знаходзіцца ў гарадской рысе Ванкувера: галоўная арэна гульняў Бі-Сі-Плэйс, Алімпійская вёска, Канада Хакей Плэйс, Пасіфік Калізеум, Алімпійскі цэнтр Ванкувера і Зімовы спартыўны цэнтр. У прыгарадах Ванкувера размяшчаюцца яшчэ два аб'екты: Алімпійскі авал Рычманда (Рычманд) і Сайпрыс Маунтэйн (Вест-Ванкувер).

Ва Уістлеры (126 км ад Ванкувера) пабудаваны Алімпійская і Паралімпійская вёска Уістлера, шматфункцыянальны Алімпійскі парк Уістлера, Уістлер Хілкрэст і Санкавы цэнтр Уістлера.

Краіны-ўдзельніцы 82 нацыянальныя алімпійскія камітэты накіравалі каманды на Зімовыя Алімпійскія гульні 2010.

Спіc краін-дзельніц, у дужках колькасць спартсменаў (1) (1) (6) (7) (4) (40) (81) (2) (50) (9) (1) (5) (5) (19) (206) (1) (3) (90) (1}} (19) (2) (92) (18) (30) (1) (95) (108) (8*) (*)

(153) (1) (52) (7) (1) (16) (4) (3) (4) (7) (3) (109) (1) (94) (38) (2) (46) (2) (59) (3) (7) (8) (3) (1) (7) (6) (2)

(1) (1) (1) (34) (16) (99) (1) (3) (50) (1) (29) (177) (1) (1) (10) (73) (50) (2) (18) (106) (146) (1) (1) (5) (47) (215) (3)

Дэбютавалі на зімовых гульнях Кайманавы астравы, Калумбія, Гана, Пакістан, Перу, Сербія, Чарнагорыя. Марока, Мексіка і Ямайка вярнуліся пасля няўдзелу ў турынскай алімпіядзе. Тонга і Люксембург па розных прычынах не здолелі прыняць удзел. Не прымалі ўдзел у Гульнях у Ванкуверы наступныя краіны, што ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у Турыне: Венесуэла, Віргінскія астравы, Кенія, Коста-Рыка, Люксембург, Мадагаскар, Тайланд.

Беларусь накіравала на Алімпіяду-2010 101 чалавека, у тым ліку 50 спартсменаў, якія прынялі ўдзел у 6 відах спорту: 23 чалавекі — хакей, 12 — біятлон, 6 — фрыстайл, 6 — лыжныя гонкі, 2 — горныя лыжы, 1 — канькабежны спорт. Капітан зборнай — Дзмітрый Дашчынскі (фрыстайл), кіраўнік дэлегацыі — намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шычко, сцяганосец — Алег Антоненка (хакей).

Цырымонія адкрыцця

Упершыню цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў прайшла на крытым стадыёне. Мерапрыемства адбылося на 60-тысячнай арэне «Бі-Сі Плэйс» («Пляцоўка Брытанскай Калумбіі») у Ванкуверы.

Пасля выканання ўрачыстай мелодыі «Полымя на вяршыні» да гледачоў выйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Канады, МАК і індзейскіх плямён, на тэрыторыі якіх былі пабудаваныя алімпійскія аб'екты.

Невялікая культурная праграма скончылася выкананнем канадскага гімна, адбыўся парад нацыянальных каманд.

Затым удзельнікаў і гледачоў Алімпіяды прывіталі песняй Нэлі Фуртада і Браян Адамс.

Афіцыйна аб пачатку Гульняў абвясціла генерал-губернатар Канады Мішэль Жан.

Алімпійскі факел запалілі пяцёра легендарных канадскіх спартсменаў — Уэйн Грэтскі (хакей), Нэнсі Грын (горныя лыжы), Катрыёна Лемай-Доан (канькабежны спорт), Стыў Нэш (баскетбол), а таксама паралімпіец Рык Хансен.

Спаборніцтвы У праграму гульняў уключаны спаборніцтвы па сямі відах спорту, падзеленыя на 15 дысцыплін. Будзе разыграна 86 камплектаў узнагарод. Гарналыжны спорт Біятлон Бабслей Лыжныя гонкі Кёрлінг Фігурнае катанне Фрыстайл Хакей Санкавы спорт Лыжнае дваябор’е Шорт-трэк Скелетон Скачкі з трампліна Снаўбордынг Канькабежны спорт

Медальны залік

Месца Краіна Выява:Gold medal icon.svg Выява:Silver medal icon.svg Выява:Bronze medal icon.svg 1 Канада 14 7 5 2 Германія 10 13 7 3 ЗША 9 15 13 4 Нарвегія 9 8 6 5 Рэспубліка Карэя 6 6 2 6 Швейцарыя 6 0 3 7-8 Кітай 5 2 4 7-8 Швецыя 5 2 4 9 Аўстрыя 4 6 6 10 Нідэрланды 4 1 3 11 Расія 3 5 7 12 Францыя 2 3 6 13 Аўстралія 2 1 0 14 Чэхія 2 0 4 15 Польшча 1 3 2 16 Італія 1 1 3 17-18 Беларусь 1 1 1 17-18 Славакія 1 1 1 19 Вялікабрытанія 1 0 0 20 Японія 0 3 2 21-22 Славенія 0 2 1 21-22 Харватыя 0 2 1 23 Латвія 0 2 0 24 Фінляндыя 0 1 4 25-26 Казахстан 0 1 0 25-26 Эстонія 0 1 0

Беларусь на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2010

МедальІмяВід спортуДысцыпліна Выява:Gold medal icon.svg Аляксей Грышын фрыстайл акрабатыка Выява:Silver medal icon.svg Сяргей Новікаўбіятлоніндывідуальная гонка Выява:Bronze medal icon.svg Дар’я Домрачавабіятлоніндывідуальная гонка

Здарэнні Гібель Надара Кумарыташвілі 12 лютага 2010 падчас трэніровачных заездаў на алімпійскай трасе ва Уістлеры ў выніку траўм, атрыманых у сур'ёзнай аварыі загінуў грузінскі саначнік Надар Кумарыташвілі.Грузінскі алімпіец-саначнік загінуў на трэніроўцы ў Канадзе Спартсмен не справіўся з кіраваннем пры ўваходзе ў апошні паварот на хуткасці 144 км/г. яго санкі перавярнуліся і саначнік з усёй моцы ўдарыўся аб металічны абмежавальнік. Грузінская дэлегацыя разглядала пытанне аб няўдзеле ў Алімпіядзе з прычыны трагедыі, але пасля прыняла рашэнне застацца на Гульнях, а грузінская каманда апранула на цырымонію адкрыцця чорныя стужкі.У Ванкуверы адкрыліся ХХI зімовыя Алімпійскія гульні

За два дні да трагедыі падчас трэніровачнага заезду на той жа трасе, якая лічыцца адной з самых хуткасных і небяспечных у свеце, пацярпела аварыю румынская саначніца Віялета Страматурару, якая ад удару аб абмежавальнік страціла прытомнасць, але на шчасце пазбегла сур'ёзных траўм.

Гл. таксама Зімовыя Паралімпійскія гульні 2010

Спасылкі

Афіцыйны сайт гульняў

Катэгорыя:Люты 2010 года