Арцём Пятрэнка (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера Выхаванец мазырскага футбола, у жніўні 2014 года перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У ліпені 2017 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў Мазыр і стаў іграком «Славіі», дзе пачаў выступаць за дубль, аднак хутка далучыўся і да асноўнага складу. 27 жніўня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:2).

У сезоне 2018 застаўся ў мазырскім клубе пасля яго вылету ў Першую лігу. Стаў атрымоўваць больш часу на полі і дапамог «Славіі» вярнуцца ў элітны дывізіён. 1 верасня 2018 года ў матчы супраць «Смаргоні» адзначыўся хет-трыкам. Сезон 2019 пачынаў у дублі мазыран, з мая замацаваўся ў асноўнай камандзе. У кастрычніку 2019 года не гуляў з-за траўмы, але неўзабаве вярнуўся ў склад.

Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з мазыранамі, аднак у лютым перайшоў у брэсцкі «Рух». Сезон 2020 пачынаў у стартавым складзе, аднак у красавіку атрымаў траўму, канчаткова вярнуўся на поле ў кастрычніку. У сезоне 2021 часцей заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену.

У ліпені 2021 года вярнуўся ў «Славію» на правах арэнды. У мазырскім клубе таксама толькі выхадзіў на замену, з кастрычніка заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Славію».

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, зноў быў арандаваны «Славіяй». Пакінуў мазырскі клуб пасля змянення тэрміну арэнды ў маі 2022 года, адправіўшыся служыць у армію. У ліпені 2022 года вярнуўся ў склад «Славіі».

У люты 2024 года па пагадненні бакоў пакінуў мазырскі клуб і неўзабаве стаў іграком дзяржынскага «Арсенала».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Літвы.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 (2) Д1 Славія 7 0 2018 Д2 Славія 20 7 2019 Д1 Славія 14 4 2020 Д1 Рух 11 1 2021 (1) Д1 Рух 3 1 2021 (2) Д1 Славія 6 0 2022 (1) Д1 Славія 5 0 2022 (2) Д1 Славія 9 1 2023 Д1 Славія 10 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск