Пермскі нацыянальны даследчы політэхнічны ўніверсітэт — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Перм.

Гісторыя Універсітэт быў заснаваны ў 1953 годзе як Молатаўскі горны інстытут. Разам з перайменаваннем горада Молатаў у Перм ў 1957 годзе, універсітэт змяніў назву на Пермскі горны інстытут.

У 1960 годзе інстытут быў ператвораны ў Пермскі політэхнічны інстытут.

Указам Міністэрства навукі, вышэйшай школы і тэхнічнай палітыкі Расійскай Федэрацыі ад 7 снежня 1992 года № 1119 інстыт быў ператвораны ў Пермскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.

У 2011 годзе ўніверсітэт здабыў статут нацыянальнага даследчага ўніверсітэта.

У 2017 годзе Пермскі нацыянальны даследчы політэхнічны ўніверсітэт атрымаў права самастойна ствараць дысертацыйныя саветы і прысуджаць навуковыя ступені.Гісторыя ПНДПУ

Факультэты Універсітэт мае ў сваім складзе 10 факультэтаўСпіс факультэтаў: Аэракасмічны факультэт Будаўнічы факультэт Горна-нафтавы факультэт Гуманітарны факультэт Механіка-тэхналагічны факультэт Факультэт прыкладной матэматыкі і механікі Факультэт хімічных тэхналогій, прамысловай экалогіі і біятэхналогій Электратэхнічны факультэт Факультэт замежных студэнтаў Факультэт павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Універсітэты Расіі Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Расіі Катэгорыя:Перм Катэгорыя:Нацыянальныя даследчыя ўніверсітэты Расіі