Саломенка (, ) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Палыкавіцкага сельсавета. З 1989 года ў складзе Магілёва. Размяшчалася за 4 км на поўнач ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў I. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Магілёў—Шклоў.

Гісторыя Вядома ў Расійскай імперыі з XIX ст. У 1847 годзе ў складзе маёнтка Пашкавічы ў Магілёўскім павеце, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 года ў Палыкавіцкай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні. Побач было сяльцо.

З 20 жніўня 1924 года ў Карабанаўскім, з 21 жніўня 1925 года ў Краснапольскім сельсаветах Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года ў Мікалаеўскім, з 22 ліпеня 1960 года ў Палыкавіцкім сельсаветах. У 1990 ў складзе калгаса «Камінтэрн» (цэнтр — в. Мікалаеўка 2).

У 1989 годзе ўвайшла ў склад Ленінскага раёна Магілёва. У 1980-я гады на месцы вёскі пачалося будаўніцтва жылога раёна.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1834 — 13 жыхароў. 1847 — З двары, 16 жыхароў. 1897 — 5 двароў, 39 жыхароў, у сяльцы — 1 двор, б жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 8 двароў, 40 жыхароў, у сяльцы — 1 двор, 5 жыхароў. 1926 — 29 двароў, 140 жыхароў. 1990 — 8 гаспадарак, 9 жыхароў. XXI стагоддзе:

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Магілёва Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў)