Эгіль Скалагрымсан ( — сын Лысага Грыма; каля 910, Боргарнес (паводле паданняў) — каля 990) — вялікі ісландскі скальд, жыццё якога апісанае ў «Сазе пра Эгіля» (мяркуюць, што яна напісана каля 1220). Згодна з сагай, скальд, сын аднаго з першапасяленцаў Ісландыі, бясстрашна змагаўся з каралямі Нарвегіі Харальдам і Эйрыкам, здзяйсняў ваярскія подзвігі і быў верны сябрам, горача любіў сына. Адначасова ён быў агідны, сквапны, люты, сеяў раздор дзеля пацехі.
Спасылкі
Катэгорыя:Скальды Катэгорыя:Паэты X стагоддзя Катэгорыя:Паэты Ісландыі