Хо́дараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ходараўцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ходаравецкі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Лідскага раёна. 20 верасня 2002 года перайменаваны ў Ходараўскі сельсаветРешение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 98 О решении вопросов административно-территориального устройства Лидского района. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Голдаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Голдава, вёскі Бабры, Вялікае Сяло, Зіновічы, Ігнаткаўцы, Леснікі, Малышы, Семашкі, Хадзюкі, Цвербуты)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 855 чалавек, з іх 74,4 % — беларусы, 22,5 % — палякі, 1,4 % — цыганы, 0,9 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 1203 чалавекі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Жалудоцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе