Сквер 700-годдзя Магілёва — сквер у Магілёве. Размешчаны ў Кастрычніцкім раёне горада. Абмежаваны праспектам Пушкіна, з усходняга боку вул. Чыгрынава, з поўначы сквер замыкаюць кінатэатр «Космас» і былы рэстаран «Чайка». Трохвугольны ў плане, плошча складае 1,6 га.
У 1965 годзе ў цэнтры сквера пастаўлены помнік А. С. Пушкіну. Названы ў 1967 годзе ў гонар 700-годдзя Магілёва. Сярод пасадак хвоя, каштан конскі, ліпа драбналістая. Дарожкі выкладзены тратуарнай пліткай.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Скверы Магілёва Катэгорыя:Пушкінскі праспект (Магілёў) Катэгорыя:вуліца Чыгрынава (Магілёў)