Мемарыяльны комплекс «Урочышча Пяскі» — мемарыяльны комплекс у Віцебскай вобласці, які будуецца з 2012 г. Прысвечаны лагеру для савецкіх ваеннапалонных «Дулаг-125», у якім загінула каля 40 тыс. чал.

У жніўні 1941 г. побач са Спаса-Ефрасіннеўскім манастыром, на тэрыторыі былога вайсковага гарадка размясціўся транзітны ваенны лагер для савецкіх ваеннапалонных — Дулаг–125. Тут утрымліваліся таксама і мясцовыя цывільныя грамадзяне.

Будаўніцтва

У 2010 г. Полацкая гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» абвясціла пра збор сродкаў на ўзвядзенне мемарыяльнага комплексу на месцы масавага пахавання ва ўрочышчы.

У лістападзе 2017 г. Камітэт дзяржаўнага кантролю падчас праверкі выявіў шэраг парушэнняў пры будаўніцтве. Высветлілася, што генеральны падрадчык завышаў кошты працы і выкарыстоўваў няякасныя матэрыялы. Пазней фірма-падрадчык «Отделочник-28» увогуле збанкрутавала. Будоўля мемарыяльнага комплексу спынілася.

Першы намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Сяргей Лейчанка пацвердзіў, што «будаўніцтва зацягнулася з-за фінансавання».

Апісанне У часы СССР ва ўрочышчы Пяскі стаяла сціплая бятонная стэла, надпіс на якой паведамляў, што на гэтым месцы былі расстраляныя і пахаваныя тысячы ваеннапалонных і мірных грамадзянаў у 1941—1944 гг.

Гл.таксама Спіс музеяў Віцебскай вобласці

Катэгорыя:Музеі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Помнікі Полацка Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі